Цна (прыток Сьвіслачы)
Выгляд
(Перанакіравана з «Цнянка»)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Цна, Цнянка (неадназначнасьць).
Цна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Малінаўка |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менск і Менская вобласьць |
Даўжыня | 14 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,6 м³/с |
Плошча басэйну | 70 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
Цна, Цнянка — рака ў Менску і Менскім раёне, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Дняпра). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 70 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Пачынаецца за 0,7 км на поўнач ад вёскі Малінаўка, вусьце за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі Зацань. Рэчышча каналізаванае, акрамя дзялянкі даўжынёй 0,5 км каля вёскі Цна-Ёдкава.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 387