Царква Сьвятой Тройцы (Янавічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Траецкая царква
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Янавічы |
Каардынаты | 55°17′34.36″ пн. ш. 30°42′09.69″ у. д. / 55.2928778° пн. ш. 30.7026917° у. д.Каардынаты: 55°17′34.36″ пн. ш. 30°42′09.69″ у. д. / 55.2928778° пн. ш. 30.7026917° у. д. |
Будаваньне | ???—1885 гады |
Царква Сьвятой Тройцы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Янавічах. Знаходзілася ў цэнтры мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Янавічах збудавалі ў 1885 годзе. У 1884 годзе пры царкве збудавалі драўляныя будынкі мужчынскай, у 1908 годзе — жаночай аднаклясных царкоўнапрыходзкіх школаў. У 1902 годзе збудавалі мураваны 2-павярховы будынак двухкляснай царкоўнапрыходзкай школы. У 1904 годзе будынак царквы адрамантавалі.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1943 годзе — зруйнавалі яе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў прастакутны будынак пад бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Над званіцай і асноўным аб’ёмам узвышаліся 2 купалы-цыбуліны. Атынкаваныя фасады падзяляліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзьвярамі.
Унутры атынкаваныя сьцены аздабляліся алейным росьпісам на біблійныя сюжэты, выявамі сьвятых. Апсыду вылучаў іканастас мастацкай працы[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З боку Казлова Вострава, 1920-я гг.
-
1926 г.
-
З боку Рынку, 1929 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебскага р-на. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. С. 718.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебскага р-на. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. ISBN 985-02-0647-0.