Царква Сьвятога Юрыя (Косаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Юрыя
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Косаў |
Каардынаты | 52°45′09.11″ пн. ш. 25°08′43.84″ у. д. / 52.7525306° пн. ш. 25.1455111° у. д.Каардынаты: 52°45′09.11″ пн. ш. 25°08′43.84″ у. д. / 52.7525306° пн. ш. 25.1455111° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Юрыя |
Царква Сьвятога Юрыя[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Косаве. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на могілках[b]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную могілкавую царкву ў Косаве збудавалі ў 1871 годзе (паводле іншых зьвестак — у XVIII ст.[1]).
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта 1-зрубны прастакутны аб’ём з 3-граннай апсыдай, над якой агульны 2-схільны дах пераходзіць у 3-вальмавае пакрыцьцё. Цэнтар даху завяршаецца купалам на 8-гранным барабане. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і падзяляюцца брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Да апсыды з паўднёва-ўсходняга боку далучаецца нізкі прыруб рызьніцы.
Унутраная прастора перакрываеццца бэлькавай стольлю. Адкрытыя зрубныя сьцены падзяляюцца брусамі-сьцяжкамі. Мае цагляную падлогу[2].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Сьвятога Георгія» або «Сьвята-Георгіеўская царква» (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь); таксама Юр’еўская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 3 лютага, 1А
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Царква Сьвятога Юрыя ў Косаве, Radzima.org
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000308 |