Царква Сьвятога Спаса (Астрашыцкі Гарадок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса па надбудове купала-цыбуліны
Царква Сьвятога Спаса па надбудове купала-цыбуліны
Краіна Беларусь
Вёска Астрашыцкі Гарадок
Каардынаты 54°04′22″ пн. ш. 27°41′50″ у. д. / 54.07278° пн. ш. 27.69722° у. д. / 54.07278; 27.69722Каардынаты: 54°04′22″ пн. ш. 27°41′50″ у. д. / 54.07278° пн. ш. 27.69722° у. д. / 54.07278; 27.69722
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Менская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры першай паловы стагодзьдзя ў Астрашыцкім Гарадку. Знаходзіцца на могілках побач з капліцай Сьвятой Ганны. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новую драўляную царкву ў Астрашыцкім Гарадку збудавалі ў 1943 годзе.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта зруб пад 2-схільным дахам, які ў цэнтры завяршаецца 8-гранным шатровым барабанам. Да галоўнага фасаду далучаецца 3-ярусная (два васьмерыкі на чацьверыку) шатровая званіца. Над апсыдай была вежа з шатровым завяршэньне, якое замянілі купалам-цыбулінай. Гарызантальна ашаляваныя сьцены падзяляліся прастакутнымі аконнымі праёмамі[1] (пазьней іх абклалі цэглай).

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]