Капліца Сьвятой Ганны (Астрашыцкі Гарадок)
Выгляд
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца Сьвятой Ганны
| |
Капліца Сьвятой Ганны
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Астрашыцкі Гарадок |
Каардынаты | 54°04′22.33″ пн. ш. 27°41′49.88″ у. д. / 54.0728694° пн. ш. 27.6971889° у. д.Каардынаты: 54°04′22.33″ пн. ш. 27°41′49.88″ у. д. / 54.0728694° пн. ш. 27.6971889° у. д. |
Эпархія | Менская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Капліца Сьвятой Ганны |
Капліца Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Астрашыцкім Гарадку. Знаходзіцца на могілках побач з Спаскай царкой. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную капліцу ў Астрашыцкім Гарадку збудавалі ў 1809 годзе
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Квадратны зруб пераходзіць у апсыду-трохсьценак, над якім 2-схільны дах мае вальмавую форму. Вынас даху на галоўным фасадзе падтрымліваецца двума слупамі і завяршаецца чацьверыковай званіцай. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.