Царква Сьвятога Мікалая (Пральнікі)
храм | |
Царква Сьвятога Мікалая
Храм сьвяціцеля Мікалая Цудатворца | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пральнікі |
Каардынаты | 53°56′37.1″ пн. ш. 26°51′12.54″ у. д. / 53.943639° пн. ш. 26.8534833° у. д.Каардынаты: 53°56′37.1″ пн. ш. 26°51′12.54″ у. д. / 53.943639° пн. ш. 26.8534833° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Маладэчанская |
Тып будынка | ратонда, капліца-пахавальня |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Будаваньне | XIX стагодзьдзе—??? |
Дата скасаваньня | 1961 |
Статус | помнік архітэктуры |
Стан | дзейны |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — праваслаўны храм у в. Пральнікі Валожынскага раёну Менскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў першай палове 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як каталіцкая капліца-пахавальня ўладальнікаў маёнтку. З 1866 году — праваслаўная царква, у 1920-я гады вернутая католікам, напрыканцы 20 стагодзьдзя зноў перададзена праваслаўным.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Вырашана ў форме купальнай ратонды з масіўнай глухой атынкаванай сьцяной (таўшчыня 1,5 м) і кананічным дахам з макаўкай у завяршэньні. Уваход вылучаны чатырохслуповай аркадай з трохвугольным франтонам. Плоскасная сьцяна крапавана цокалем і падкарнізнай цягай.
Інтэр'ер
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прастора інтэр'еру вырашана адзіным цыліндрычным аб’ёмам, перакрытым сфэрычным купалам з абходнай галерэяй у аснаваньні і круглай люкарнай у цэнтры. Сьцяна рытмічна падзеленая 4 арачнымі нішамі для скульптуры (не захавалася). Насупраць уваходнага праёму разьмешчаны алтар у выглядзе перагародкі з 4-калённым іанічна-дарычным порцікам на высокім пастамэнце і шырокай арачнай нішай у тоўшчы сьцяны. Пры галоўным уваходзе вінтавая лесьвіца на абходную галерэю і ў склеп, які вырашаны ў выглядзе круглай залі з цэнтральным апорным слупамі і цыліндрычным перакрыцьцем зь люнэтамі. Па пэрымэтры сьцяны глыбокія лучковыя нішы-калюмбарыі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Мікалая, на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Сьвятога Мікалая , Radzima.org
- Царква Сьвятога Мікалая (рас.), Глёбус Беларусі