Царква Сьвятога Мікалая (Дрыса)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Дрыса |
Каардынаты | 55°47′03.56″ пн. ш. 27°56′01.69″ у. д. / 55.7843222° пн. ш. 27.9338028° у. д.Каардынаты: 55°47′03.56″ пн. ш. 27°56′01.69″ у. д. / 55.7843222° пн. ш. 27.9338028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1819 |
Царква Сьвятога Мікалая |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дрысе. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву ў Дрысе збудавалі ў 1819 годзе. На 1895 год яна была саборнай і мела прыпісную могілкавую царкву Сьвятых Барыса і Глеба.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю складаюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная заля, паўкруглая апсыда. У сылюэце дамінуе 3-ярусная чацьверыковая званіца, завершаная невысокім шатром; ярусы вылучаюцца прафіляванымі карнізамі, праразаюцца аркавымі праёмамі, дэкаруюцца кутнімі пілястрамі. Над прастакутным у пляне асноўным аб’ёмам узвышаецца магутны цыліндрычны сьветлавы барабан з паўсфэрычным купалам, завершаным невялікім купалком на цыліндрычнай шыі. Роўнічныя сьцены дэкаруюцца кутнімі пілястрам, падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем. Аб’ёмы апярэзваюцца прафіляваным карнізам на сухарыках.
Унутраная прастора малітоўнай залі павялічваецца высокім сьветлавым барабанам, у яе шырокімі аркавымі прасьветамі адкрываюцца памяшканьні трапезнай і апсыды. Сьцены і скляпеньні ў інтэр’еры аздабляюцца алейнай фарбай некалькіх таноў з трафарэтным малюнкам. Абразы: «Эвангелісты Матфей і Лука» (XVIII ст.), «Нараджэньне Маці Божай» (канец XVIII ст.), «Маці Божая Вастрабрамская» (XIX ст.)[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1912 г.
-
С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
-
1930 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Званіца
-
2012 г.
-
2013 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гагарына, 9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.