Перайсьці да зьместу

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сьпягла)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаСьпягла
Каардынаты54°44′57,80″ пн. ш. 26°39′44″ з. д.HGЯO
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Тып будынкацарква
Дата заснаваньня1923
Стандзеючая
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Сьпягла Вялейскага раёну Менскай вобласьці.

У цэнтры вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1923 годзе з дрэва.

Помнік народнага дойлідзтва. Асноўны чатырохсьценны зруб няправільнай прамавугольнай формы накрыты двухсхільным дахам. Над франтонам галоўнага фасаду ўзвышаецца невялікі цыбулепадобны купал на чатырохгранным канічным барабане. Гарызантальна ашаляваныя сьцены прарэзаны лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі ў ліштвах, цокальны пояс вылучаны вэртыкальнай шалёўкай. Квадратны ў пляне прытвор накрыты двухсхільным дахам, над якім узьведзена невялікая чатырохгранная шатровая званіца. Невялікая прамавугольная апсіда накрытая 1-схільным дахам.

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]