Перайсьці да зьместу

Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы (Котра)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква Ўспеньня Прасьвятой Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Котра (Пружанскі раён)
Канфэсія праваслаўе
Тып будынка царква
Дата заснаваньня 1773
Дата скасаваньня 1950-я
Стан зруйнаваная

Царква́ Ўсьпе́ньня Прасьвято́й Багаро́дзіцыправаслаўная царква ў вёсцы Котра Пружанскага раёну, заснаваная ў 1773 року. Зруйнаваная за савецкім часам.

У 1773 памешчык Лаўрэнці Савіцкі заснаваў у Котры драўляны храм, асьвечаны ў гонар Усьпеньня Найсьвяцейшае Багародзіцы. У парафію ўваходзілі вёскі Котра, Радзецк, Пескі, Клепачы, Краснае.

Да стогадовага юбілею ў вёсцы была пабудаваная новая, мураваная царква, асьвечаная ў 1873 року. Да яе прыходу былі далучаныя вёскі Бакуны і Ліхасельцы.

У часе Другой сусьветнай вайны купал царквы выкарыстоўвалі нямецкія войскі для трэніроўкі ў страляніне з гарматаў. Перад гэтым жыхары вёскі былі выселеныя, а сьвятар атрымаў загад вызваліць памяшканьне царквы ад царкоўнага начыньня, якое было перавезенае ў Мокраўскую царкву. Ад артылярыйскіх снарадаў царква была моцна пашкоджаная, засталіся толькі муры.

У пачатку 50-х рокаў XX стагодзьдзя царква і агароджа канчаткова разабраныя, на яе месцы паўстаў вясковы клюб.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]