Перайсьці да зьместу

Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы (Дабучын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы
КраінаБеларусь
ВёскаДабучын
Каардынаты52°36′37,47″ пн. ш. 24°31′33,31″ у. д.HGЯO
Канфэсіяправаслаўе
Тып будынкацарква
Дата заснаваньня1855
Дата скасаваньня1960-я
Станзруйнаваная
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы

Царква́ Ўсьпе́ньня Найсьвяце́йшай Багаро́дзіцы — праваслаўная царква ў вёсцы Дабучын Пружанскага раёну, заснаваная ў 1855 року[1] (паводле іншых зьвестак — у 1836[2]). Зруйнаваная за савецкім часам.

Пабудаваная на месцы капліцы над камянём-сьледавіком. Храмавае сьвята адзначалася 28 жніўня [ст. ст. 15 жніўня] . Царква сьпярша была прыпісной да пружанскай царквы Нараджэньня Хрыстовага[a], пасьля — да Прачысьценскай.

У 1863—1864 капітальна перабудаваная.

За Саветамі ў чэрвені 1961 царкву зачынілі, абразы і начыньне перавезьлі ў пружанскі сабор Аляксандра Неўскага. Празь некалькі рокаў храм быў разабраны, бярвеньні выкарыстаныя для пабудовы хат у Пружанах.

  1. Гэта ўскосна пацьвярджае яе заснаваньне ў 1836 року, бо пружанская царква Нараджэньня Хрыстовага згарэла ў першай палове XIX стагодзьдзя.
  1. Сядова 2013. С. 5.
  2. Вёска Дабучын Легенды Беларусі Праверана 6 жніўня 2013 г.
  • Ірына Сядова. Па слядах Божай Маці // Раённыя будні. — 7 жніўня 2013. — № 61 (9606). — С. 5.