Перайсьці да зьместу

Царква Прачыстай Багародзіцы (Гарадзец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Гарадзец
Каардынаты 52°58′20.57″ пн. ш. 30°20′41.87″ у. д. / 52.9723806° пн. ш. 30.3449639° у. д. / 52.9723806; 30.3449639Каардынаты: 52°58′20.57″ пн. ш. 30°20′41.87″ у. д. / 52.9723806° пн. ш. 30.3449639° у. д. / 52.9723806; 30.3449639
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Гомельская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d] і клясыцызм
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы

Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гарадцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Новую драўляную царкву ў Гарадцы збудавалі ў 1869 годзе.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю фармуюць прытвор-званіца, бабінец, кубападобная малітоўная заля і прастакутная апсыда. 8-гранныя барабаны над прытворам і малітоўнай заляй завяршаюцца самкнутымі сфэрычнымі купаламі з купаламі-банямі ў завяршэньні. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.

У інтэр’еры абразы «Сьвяты Мікалай» (XIX ст., дошка, алей), «Усьпеньне» (1908 год, дошка, алей), «Хрыстос у пакуце» (канец XIX ст., дошка, алей)[1].

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]