Перайсьці да зьместу

Хуан Паблё Варгас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хуан Паблё Варгас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1995(1995-06-06)[1][2] (30 гадоў)
Рост 192 см
Вага 76 кг
Пазыцыя абаронца, задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пуэбля[d]
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2016 Аляхуэленсэ[d] 8 (1)
2016—2017 Бэлен[d] 34 (4)
2016—2017 Хако Райс[d] 0 (0)
2017—2020 Эрэдыяна[d] 29 (3)
2018—2019 Дэпортэс Таліма[d] 17 (0)
2020 Мільянарыяс 21 (0)
2021—2025 Мільянарыяс 175 (12)
2026—4 Пуэбля[d] 0 (0)
Зборныя
2017—4 Коста-Рыка 41 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 кастрычніка 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2025.

Хуа́н Па́блё Ва́ргас Ка́мпас (па-гішпанску: Juan Pablo Vargas Campos; нар. 6 чэрвеня 1995 году) — костарыканскі футбаліст, абаронца мэксыканскага клюбу «Пуэбля» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Варгас займаўся футболам у акадэміі клюбу «Аляхуэленсэ». На заканчэньні навучаньня быў далучаны да складу асноўнай дружыны клюбу галоўным трэнэрам Оскарам Рамірэсам 30 траўня 2013 году[3]. Гулец некалькі гадоў чакаў на дэбют, які адбыўся падчас розыгрышу чэмпіянату Коста-Рыкі 2015 году. Гэтак Варгас зьявіўся ў пачатковым складзе ў матчы супраць «Лімону» 18 лютага 2015 году. Некаторы час футбаліст правёў у складзе іншых костарыканскіх клюбаў, як то «Бэлен» і «Эрэдыяна». Гэтак жа ў арэнду 1 жніўня 2018 году спартовец выправіўся ў калюмбійскі клюб «Дэпортэс Таліма». Выступаючы за гэты клюб, Варгас атрымаў досьвед гульні ў Кубку Лібэртадорэс. Гэтак 12 сакавіка 2019 году гулец згуляў у гасьцявым паядынку супраць аргентынскай «Бокі Хуніёрс».

3 студзеня 2020 году Варгас далучыўся да табару калюмбійскага клюбу «Мільянарыяс» паводле дамовы арэнды, але з правам выкупу[4]. На набыцьці абаронцы настойваў трэнэр Альбэрта Гамэра[5]. 26 студзеня адбыўся дэбют гульца ў складзе новай каманды ў матчы супраць «Дэпартыва» з гораду Паста, але клюб атрымаў паразу зь лікам 1:2. У канцы году абаронца ўлучыў мяч у браму клюбу «Баяка Чыко», дапамогшы сталічнай дружыне здабыць перамогу зь лікам 2:0. У сваім першым сэзоне абаронца замацаваўся ў асноўным складзе. Ужо 30 сьнежня 2020 году была абвешчана, што гулец стаў паўнавартасным футбалістам клюбу, склаўшы дамову з клюбам тэрмінам да сьнежня 2023 году[6].

«Мільянарыяс»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]