Перайсьці да зьместу

Хэрсан Торэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хэрсан Торэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1997(1997-08-28)[1][2] (28 гадоў)
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сапрыса[d]
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 Бэлен[d] 25 (2)
2016—2024 Эрэдыяна[d] 275 (32)
2017 Амэрыка Мэхіка 1 (0)
2018—2019 Нэкакса[d] 3 (0)
2025—4 Сапрыса[d] 17 (1)
Зборныя
2017—4 Коста-Рыка 9 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 кастрычніка 2022.

Хэ́рсан То́рэс (па-гішпанску: Gerson Torres; нар. 28 жніўня 1997 году) — костарыканскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сапрыса» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Торэс пачаў займацца футболам у акадэміі клюбу «Бэлен». Да асноўнай дружыны клюбу далучыўся ў 2015 годзе, калі каманды трэнаваў Хэрарда Ўрэньня. У красавіку дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў матчы айчыннага першынства супраць «Пэрэса Сэледона», зьявіўшыся толькі на 22 хвіліны. Наступную частку году амаль не гуляў, але ў 2016 годзе замацаваўся ў складзе клюбу. Першы гол за каманду забіў 18 студзеня 2016 году ў браму «Сапрысы», што, аднак, не забясьпечыла клюбу перамогу (2:1). Улетку таго ж голу далучыўся на правах арэнды да складу «Эрэдыяны», зь якой таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў КОНКАКАФ. У наступным сэзоне Торэс знаходзіўся ў арэндзе ў мэксыканскім клюбе «Амэрыка», але пасьля паніжэньня клюбу ў лізе быў вымушаны сысьці. Гульца перахапіў іншы сэксыканскі клюб «Нэкакса», але там ён толькі вобмаль часу правёў на пляцоўцы. Па вяртаньні ў «Эрэдыяну» паўабаронца замацаваўся ў асноўным складзе.

Гулец дэбютаваў за нацыянальную зборную Коста-Рыкі 15 студзеня 2017 году ў пераможнай таварыскай сустрэчы супраць зборнай Бэлізу (3:0). Упершыню ўлучыць мяч у браму супернікаў, абараняючы колеры краіны, у матчы супраць зборнай Гандурасу 16 лістапада 2021 году ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе адбору КОНКАКАФ да чэмпіянату сьвету 2022 году[3]. Гэта дазволіла гандурасцам атрымаць важкую перамогу зь лікам 2:1.

«Эрэдыяна»:

«Нэкакса»:

  1. Gerson Torres // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Gerson Torres // FBref (анг.)
  3. «Torres’ last-gasp goal delivers dramatic win for Costa Rica». CONCACAF.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]