Ха Шы Мін
Ха Шы Мін | |
па-віетнамску: Hồ Chí Minh | |
1-ы Прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Віетнам | |
---|---|
2 сакавіка 1946 — 2 верасьня 1969 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Тон Дык Тханг |
Прэм’ер-міністар | |
2 верасьня 1945 — 20 верасьня 1955 | |
Папярэднік: | пасада заснаваная |
Наступнік: | Фам Ван Донг |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 траўня 1890[1][2][3][…] |
Памёр: |
2 верасьня 1969[1][2][3][…] (79 гадоў) |
Партыя: |
1) Француская камуністычная партыя (1920—1930) 2) Камуністычная партыя Віетнаму (з 1930) |
Сужэнец: | Тан Тует Мінь |
Бацька: | Нгуен Шынь Шак[d] |
Маці: | Хоан Тгі Лоан[d] |
Адукацыя: | Франка-віетнамская школа; Камуністычны ўнівэрсытэт працаўнікоў Усходу |
Узнагароды: | |
Ха Шы Мін (19 траўня 1890 — 2 верасьня 1969) — віетнамскі камуністычны дзяяч, кіраўнік жнівеньскай рэвалюцыі ў Віетнаме, першы прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Віетнам (ДРВ). Сапраўднае імя — Нгуен Шынь Кунг і Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзін псэўданім — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 19 траўня 1890 году ў правінцыі Нгеан.
У 1911 зьехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 г. па 1923 год жыў у ЗША, Ангельшчыне, Францыі.
У Парыжы працаваў памочнікам фатографа[4]. У 1920 годзе ўступіў у Францускую камуністычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапіў у Савецкі Саюз, дзе працягнуў палітычную дзейнасьць і канчаткова сфармаваўся як камуністычны лідэр.
З 1920-х гадоў — актывіст Камінтэрну.
У 1925 г. арганізаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзі Віетнаму. Каб пазьбегнуць арышту, быў вымушаны жыць не ў Віетнаме, а ў Камбоджы. У той час у Індакітаі ўжо дзейнічалі паасобку камуністычныя групы. Ха Шы Мін аб’яднаў іх, дзякуючы чаму ў 1930 г. была арганізавана Камуністычная партыя Індакітаю.
З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага Віетнаму. З 1946 па 1969 гг. — прэзыдэнт Паўночнага Віетнаму.
Пахаваны ў Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзінь.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У яго гонар у 1976 годзе сталіца Паўднёвага Віетнаму горад Сайгон быў перайменаваны ў Хашымін.
- У Маскве ў 1969 імя Ха Шы Міна прысвоенае плошчы, на якой яму пазьней адкрылі помнік.
- У 1978 годзе адна з вуліцаў Санкт-Пецярбургу (горад-пабрацім Хашыміну) названая імем Ха Шы Міна.
- 19 траўня 2010 у двары ўсходняга факультэту СПБДУ (Санкт-Пецярбург) быў адкрыты помнік Ха Шы Міну[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Lacouture J. Ho Chi Minh // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Ho Chi Minh // filmportal.de — 2005.
- ^ а б в г Ho Chi Minh // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Хо Ши Мин
- ^ Новости СПбГУ: открыт Институт Хо Ши Мина и памятник ему
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Хо Ши Мин». Избранное. Библиотека вьетнамской литературы, Прогресс, 1979 г.
- «Хо Ши Мин». Избранное. Воспоминания о Хо Ши Мине. Издательство политической литературы, 1990 г. ISBN 5-250-00856-9
- Евгений Кобелев. «Хо Ши Мин». Жизнь замечательных людей, Молодая гвардия, 1983 г.
- Афонин С., Кобелев Е. «Товарищ Хо Ши Мин». М.: Политиздат, 1980 г.
- Афонин С., Кобелев Е. «Беседы о Хо Ши Мине». М.: Детская литература, 1987 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Sovetika.ru — сайт о Советской эпохе Хо Ши Мин — речи и выступления
- Нят-Нам.ру — материалы о Вьетнаме Встречи с Хо Ши Мином.
- Біяграфія Ха Шы Мін