Махмэт I Гірэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Махмэт I Гірэй
Mehmed I Giray.jpg
хан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 лістапада 1465
Астраханская вобласьць, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Памёр: кастрычнік 1523 (57 гадоў)
Астрахань, Астраханскае ханства
Дзеці: Іслям І Гірэй, Газі Гірэй I і Бахадыр Гірэй
Бацька: Мэнглі I Гірэй

Махмэт I Гірэй (па-крымскататарску: I Mehmed Geray, ۱محمد كراى‎‎; 1465 — 1523) — крымскі хан у 1515—1523 гадах.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У маладосьці ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных паходах свайго бацькі, крымскага хана Мэнглі Гірэя, супраць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Мэнглі Гірэй прызначыў свайго старэйшага сына Махмэд Гірэя калгой-султанам, гэта значыць сваім суправіцелем і спадчыньнікам. Махмэд Гірэй атрымаў ад бацькі ў валоданьне гарады Акмэсджыд і Карасубазар.

У канцы праўленьня свайго бацькі калга Махмэд Гірэй асабіста кіраваў ваеннымі набегамі на польска-літоўскія і маскоўскія землі. У 1505 годзе ўзначаліў вялікі паход на літоўскія ўладаньні. Велізарная крымска-татарская арда прарвалася ў ВКЛ, дзе разбурыла навакольлі Менску, Наваградку, Полацку і Віцебску. Сам Махмэд Гірэй з галоўнымі сіламі абклаў Менск, а яго малодшыя браты Біці Гірэй і Бурнаш Герай дзейнічалі пад Слуцкам і Наваградкам.

У 1507 годзе Махмэд Гірэй у змове зь Літвой удзельнічаў у паходзе свайго бацькі на паўднёвыя ўладаньні Маскоўскага княства. Іх праваднікамі ліцьвіны на чале зь Якубам Івашынцовічам. Але паход давялося павярнуць назад, бо ў гэты час прыйшлі весткі, ад падыходзе варожага войска нагайцаў да Крыму.

У 1509 годзе разграміў вялікае нагайскае войска, калі тое рухалася ў паход на Крым і пачало перапраўляцца праз Волгу. У 1510 годзе сам выправіўся ў набег на нагайцаў.

У ліпені 1512 году зьдзейсьніў набег на паўднёвыя землі Маскоўскае княства. Восеньню 1514 году хадзіў на Севершчыну. У сакавіку 1515 году разам зь літоўскім войскам ажыцьцявіў новы паход на Севершчыну, але пасьля аблогі так і ня здолелі заняць Ноўгарад-Северскі, Старадуб і Чарнігаў.

Хан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заняў трон пасьля сьмерці бацькі Мэнглі Гірэя ў 1515 годзе. Адразу ўзяўся за ажыцьцяўленьне шырокай зьнешнепалітычнай праграмы. Да гэтага часу колішняя Залатая Арда распалася на Казанскае, Хаджы-Тарханскае (Астраханскае) ханствы і некалькі незалежных ордаў (сярод іх Нагайская арда), якія Махмэд Гірэй вырашыў аб’яднаць пад кіраўніцтвам Крыму і тым самым упадкаваць вяршэнства ардынскіх ханаў.

Праблема ўскладнялася тым, што Масква ўступіла ў спрэчку з Крымам за ўплыў у Паволжы, пасьпяхова замацаваўшы свае пазыцыі ў Казанскім ханстве. Пасьля перамогі Мэнглі Гірэя над Ардой адбылося ахалоджваньне крымска-маскоўскіх адносінаў, бо не засталося паміж імі агульных інтарэсаў. Затое пачалі аднаўляцца саюзныя адносіны з Рэччу Паспалітай.

Махмэд Гірэй спрабаваў заваяваць Хаджы-Тарханское ханства, але беспасьпяхова. Тады пачалося змаганьне за Казанскае ханства. У Казані ў 1521 годзе быў зрынуты маскоўскі стаўленік Шах Алі і пасаджаны брат Махмэда, Сагіб Гірэй. Тады ж два браты зьдзейсьнілі пасьпяховы паход на Маскву, разрабаваўшы яе навакольлі.

Пасьля гэтага Махмэд Гірэй у 1523 годзе ізноў пайшоў паходам на Хаджы Тархан і здолеў авалодаць горадам. Аднак нагайскія мурзы здолелі ўгаварыць яго выехаць з гораду, дзе яго і забілі ў асабістым шатры разам з сынам Бахадыр Гірэям і зь яго сьвітай. Мурза Ўрак-мурза па мянушцы Дэлі («Шалёны»), пляменьнік Мамая, асабіста пазбавіў жыцьця самога хана і яго сына.

Пахаваны ў Хаджы-Тархане.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003.