Фішбак
Фішбак | |
| Флёра Фішбак / Flora Fischbach | |
| Дата нараджэньня | 6 верасьня 1991[1] (34 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Грамадзянства | Францыя |
| Занятак | аўтарка-выканаўца, акторка |
| Гады дзейнасьці | з 2010 |
| Жанры | шансон[d], сынці-поп, поп-рок і электрапоп[d] |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Псэўданім | Фішбак |
| Лэйблы | Entreprise[d] |
| Сайт | fishbach.fr |
Фішба́к (па-француску: Fishbach; поўнае імя Флёрá Фішбак, 6 верасьня 1991, Д’еп, Нармандыя, Францыя) ― француская сьпявачка, кампазытарка, акторка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фішбак нарадзілася ў Д’епе, у Нармандыі 6 верасьня 1991 году, але захоўвае моцную сувязь з Ардэнамі, у прыватнасьці з Шарлевіль-Мэзьерам, дзе яна вырасла і адкуль родам ейныя бацькі. Ейны бацька — дальнабойнік, а маці — санітарка. Яна любіць свае прозьвішча Фішбак, што ў перакладзе зь нямецкай азначае «рыбны ручай»[2].
У пятнаццаць год яна кінула школу. Яна стала прадавачкай абутку ў краме, а потым мяняла розныя працы, была спартовай фатографкай, гідкай у Вэнсэнскім замку[3].
Яна прыйшла ў музыку пасьля сустрэчы з мэтал-музыкам у Рэймсе і пачала сьпяваць у дуэце Most Agadn’t[4].
З 2010-х гадоў яна шмат разоў выступала з сольнымі канцэртамі ў Рэймсе, Парыжы і Рэне і абрала сабе псэўданім Фішбак[5].
У лістападзе 2015 году яе заўважылі на фэстывалі inRocKs. У той жа час у яе выйшаў першы музычны міні-альбом[5].
У 2019 годзе яна сыграла Анаіс у тэлесэрыяле Canal+ «Вэрнон Сюбютэкс» (Vernon Subutex)[6].
Музычны стыль
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьпявачка і музыка працуе ў зьмяшаным стылі: рок, сынці-поп і эстрадны стыль. Музычныя арыентыры Фішбак — гэта музыка, якую слухалі ейныя бацькі на вечарынках 1990-х, гіты 1980-х і кампазіцыі ейных сяброў[2].
Ейны вельмі андрагінны голас часам параўноўваюць з голасам сьпявачкі Desireless па інтанацыях. Крытыкі таксама пазначаюць уплывы такіх музыкаў, як Ніягара (Niagara), Рыта Міцуко (Rita Mitsouko), Мілен Фармэр ці Жулі Пэтры[7].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2017: À ta merci
- 2018: À ta merci (люкс-вэрсія)
- 2022: Avec les yeux.
Сынглы і міні-альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2015: Fishbach
- 2016: Invisible désintégration de l’univers
- 2016: Y crois-tu
- 2016: À ta merci
- 2017: Un autre que moi
- 2017: Un autre que moi
- 2021: Téléportation
- 2021: Masque d’or
- 2022: Dans un fou rire.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.allocine.fr/personne/fichepersonne_gen_cpersonne=836130.html
- 1 2 Victor Hache, «Fishbach, irrésistible ovni de l’électro-pop», L’Humanité, 20 janvier 2017.
- ↑ Fishbach, la Carolomacérienne que tout le monde s’arrache", Les Musicovores, 23 novembre 2015.
- ↑ Laurent Carpentier, «Fishbach: Ici, c’est un peu „Twin Peaks“ dans la vallée de la Meuse», Le Monde, 8 août 2020.
- 1 2 Jean-Daniel Beauvallet, «Fishbach, le petit monstre de l’electro-pop française», Les Inrocks, 15 octobre 2015.
- ↑ Valérie Lehoux, «„Vernon Subutex“: la révélation Fishbach», sur Télérama.fr, 8 avril 2019.
- ↑ «La scène française a une nouvelle reine, elle se nomme Fishbach», sur hey-alex.fr, 5 mars 2017.