Філіп Іха
Філіп Іха | ||
Filip Jícha | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 красавіка 1982 (42 гады) Стары Пльзенец, ЧССР | |
Рост | 201 см | |
Вага | 103 кг | |
Пазыцыя | левы гульнёвы | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
|
|
|
Зборныя | ||
2000—2016 | Чэхія | 158 (877) |
Фі́ліп І́ха (па-чэску: Filip Jícha; нар. 19 красавіка 1982 году, Стары Пльзенец, ЧССР) — колішні чэскі гандбаліст, а цяпер галоўны трэнэр нямецкага клюбу «Кіль». У 2010 годзе быў прызнаны найлепшым гандбалістам сьвету.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займацца гандболам пачынаў у Старым Пльзенцу, у 1995—2000 выступаў за моладзевы склад пльзенскай «Славіі», адзін матч згуляў за «Ковапэтрал» Пльзень.
У 18&-гадовым узросьце падпісаў прафэсійны кантракт з праскай «Дуклай», дзе заставаўся да 2003 року. Непрацяглы час выступаў за саудаўскі клюб «Аль-Ахлі» з Джыды і катарскі «Аль-Ахлі Спорт Клюб», аднак у тым жа годзе вярнуўся ў Эўропу і далучыўся да швайцарскага клюбу «Санкт-Отмар». У 2004 року ізноў на пэўны час вярнуўся ў Катар.
З 2005 выступаў у бундэсьлізе, сьпярша ў «Лемга», дзе стаў першым чэхам, які заваяваў эўрапейскі трафэй — Кубак ЭГФ. 20 чэрвеня 2007 перайшоў у клюб «Кіль». У 2015 року заключыў 4-хгадовы кантракт з гішпанскай «Барсэлёнай». Скончыў кар’еру ў 2017.
У нацыянальнай зборнай дэбютаваў у 2000 року.
З жонкай Ганай маюць дачку Валерыю і сына Вінцэнца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (чэс.) (ням.)
- Статыстыка выступаў за зборную (чэс.)
|