Магнус Вісьляндэр
| Магнус Вісьляндэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 лютага 1964 (62 гады) Гётэборг, Швэцыя | |
| Рост | 194 см | |
| Вага | 94 кг | |
| Пазыцыя | лінейны | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| 1973—1979 | Тувэ | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
|
|
|
| Зборныя | ||
| 1985—2004 | 384 (1184) | |
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Алімпійскія гульні | ||
| Срэбра | Барсэлёна-1992 | Зборная |
| Срэбра | Атланта-1996 | Зборная |
| Срэбра | Сыднэй-2000 | Зборная |
| Чэмпіянаты сьвету | ||
| Золата | Чэхаславаччына-1990 | Зборная |
| Бронза | Швэцыя-1993 | Зборная |
| Бронза | Ісьляндыя-1995 | Зборная |
| Срэбра | Японія-1997 | Зборная |
| Золата | Эгіпет-1999 | Зборная |
| Золата | Францыя-2001 | Зборная |
| Чэмпіянаты Эўропы | ||
| Золата | Партугалія-1994 | Зборная |
| Золата | Італія-1998 | Зборная |
| Золата | Харватыя-2000 | Зборная |
| Золата | Швэцыя-2002 | Зборная |
Ганс Э́йнар Ма́гнус Ві́сьляндэр (па-швэдзку: Hans Einar Magnus Wislander; нарадзіўся 22 лютага 1964 году, Гётэборг, Швэцыя) — колішні швэдзкі гандбаліст, двухразовы чэмпіён сьвету, 4-разовы чэмпіён Эўропы, трохразовы віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў. Найлепшы гандбаліст плянэты XX стагодзьдзя па выніках апытаньня Міжнароднай фэдэрацыі гандболу[1], найлепшы гандбаліст сьвету — 1990. Завяршыў гульнявую кар’еру ў 2005 року.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборная Швэцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў за зборную 16 студзеня 1985 году супраць СССР.
Агулам за зборную Швэцыі ў 1985—2004 роках Вісьляндэр правёў 384 матчы (найбольш сярод швэдзкіх гульцоў)[2] і закінуў 1185 мячоў (у сярэднім болей за 3 мячы за гульню). На 4 Алімпіядах (1988, 1992, 1996 і 2000) Вісьляндэр правёў 28 матчаў, у якіх зборная Швэцыі атрымала 23 перамогі і саступіла 5 разоў. У 28 алімпійскіх матчах Вісьляндэр толькі двойчы сыходзіў з поля без закінутых мячоў, а найлепшым ягоным вынікам сталі 9 галоў у браму Гішпаніі ў паўфінале Алімпіяды-2000 у Сыднэі (перамога Швэцыі 32:25).
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На клюбным узроўні Магнус Вісьляндер выступаў за «Рэдбэргсьлідс» з роднага Гётэборгу з 1979 па 1990 і з 2002 па 2005 рокі, а таксама за нямецкі «Кіль» (1990—2002). У складзе «Кіля» Вісьляндэр двойчы выыграваў Кубак ЭГФ (1998, 2002), а ў 2000 гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе нямецкі клюб саступіў гішпанскай «Барсэлёне».
У складзе «Рэдбэргсьлідса» Вісьляндэр 5 разоў станавіўся чэмпіёнам Швэцыі (1985, 1986, 1987, 1989, 2003). У складзе «Кіля» 6 разоў выйграваў чэмпіянат Нямеччыны (1994—1996, 1998—2000), правёў 357 матчаў і забіў 1332 галы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1990 року Магнус Вісьляндэр быў прызнаны найлепшым гандбалістам року.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Турчина — лучшая гандболистка века // Коммерсантъ. — 20-06-2000. — № 109. — С. 15.
- ↑ Elit Herrar Stora Grabbar (швэд.) (pdf) Svensk handboll Праверана 9 лютага 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Sports-Reference.com
- Профіль (анг.) (фр.) на бачыне Міжнароднага алімпійскага камітэту
- Профіль (ням.) на бачыне «ГК Кіль»
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Гётэборгу
- Швэдзкія гандбалісты
- Гандбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія гандбольныя трэнэры
- Швэдзкія алімпійскія мэдалісты
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Чэмпіёны сьвету па гандболе
- Чэмпіёны Эўропы па гандболе
- Гандбалісты клюбу «Кіль»
- Гандбалісты клюбу «Рэдбэргсьлідс» Гётэборг