Талант Дуйшабаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Талант Дуйшабаеў
Талант Дуйшабаеў
Талант Дуйшебаев
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1968 (50 гадоў)
Фрунзэ, Кіргіская ССР
Рост 183 см
Пазыцыя гульнёвы
Клюбная інфармацыя
Клюб Вівэ Таўран Кельцы (галоўны трэнэр)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
  • 1976—1992
  • 1992—1997
  • 1997—1998
  • 1998—2001
  • 2001—2007
Нацыянальная зборная
  • 1992
  • 1992—1996
  • 1996—2002
  •  ?
  • 133 (726)
  •  ?
Трэнэрскія клюбы
  • 2005—2011
  • 2011—2013
  • 2014—
  • 2014—2016
  • 2016—2017

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Спартовыя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Золата Барсэлёна-1992 Аб’яднаная каманда
Бронза Атланта-1996 Гішпанія
Бронза Сыднэй-2000 Гішпанія
Чэмпіянаты сьвету
Золата Швэцыя-1993 Расея
Чэмпіянаты Эўропы
Срэбра Гішпанія-1996 Гішпанія
Срэбра Італія-1998 Гішпанія
Бронза Харватыя-2000 Гішпанія

Тала́нт Мушанбэ́тавіч Дуйшаба́еў (па-расейску: Талант Мушанбетович Дуйшебаев; нарадзіўся 2 чэрвеня 1968 году, Фрунзэ) — савецкі, расейскі і гішпанскі гандбаліст, адзін з найлепшых гульнёвых у гісторыі гандболу. Найлепшы гандбаліст сьвету (1994, 1996). Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Другі гандбаліст XX стагодзьдзя паводле апытаньня Міжнароднай фэдэрацыі гандболу (2000)[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле нацыянальнасьці — кіргіз[2]. Выхаванец кыргіскай школы гандболу. Прафэсійную кар’еру пачаў у маскоўскім ЦСКА.

Талант Дуйшабаеў быў капітанам зборнай СНД, якая стала чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў 1992 року, і зборнай Расеі — чэмпіёнкі сьвету-1993. Акрамя таго, на Алімпіядзе-1992 ён стаў найлепшым бамбардырам спаборніцтва з 47 мячамі[3].

Па распадзе СССР пераехаў гуляць у Гішпанію, у 1995 прыняў ейнае грамадзянства. З гішпанскай зборнай Дуйшабаеў тройчы браў удзел у Алімпійскіх гульнях і заваяваў два бронзавыя мэдалі — у Атланце і Сыднэі. Тройчы за гэты пэрыяд каманда Дуйшабаева станала прызэркай чэмпіянатаў Эўропы (1996, 1998, 2000).

Асноўныя дасягненьні ў клюбнай кар’еры Таланта Дуйшабаева зьвязаныя з камандай «Кантабрыя» з Сантандэру, зь якой ён двойчы перамагаў у чэмпіянаце Гішпаніі і Кубку кубкаў, і з клюбам зь мястэчка Сьюдад-Рэаль, куды ён прыйшоў у 2001 року. У сэзоне-2003/04 гэты клюб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Гішпаніі, а праз год дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

У чэрвені 2005 адбыўся разьвітальны матч Дуйшабаева, які абвясьціў пра пераход на трэнэрскую працу. У першы ж год на пасадзе трэнэра «Сьюдад-Рэалю» Дуйшабаеў прывёў клюб да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў.

У сэзоне-2006/07 з прычыны траўмы асноўнага гульнёвага «Сьюдад-Рэалю» славенца Ураша Зормана 38-гадовы Дуйшабаеў быў вымушаны вярнуцца на пляцоўку. Вялікі гандбаліст хутка аднавіў гульнявыя кандыцыі — у лістападзе 2006 ягоны клюб перамог у Супэркубку Эўропы, а пасьля і ў нацыянальным чэмпіянаце.

З 2008 року, калі Дуйшабаеў зноўку засяродзіўся на трэнэрскай працы, «Сьюдад-Рэаль» двойчы выйграваў Лігу чэмпіёнаў і тройчы станавіўся чэмпіёнам Гішпаніі.

8 студзеня 2014 року Талант Дуйшабаеў быў прызначаны галоўным трэнэрам польскага клюбу «Вівэ Таргі Кельцы»[4]. Адначасна з 8 кастрычніка 2014 трэніруе зборную Вугоршчыны[5].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнэрскія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2006, 2008, 2009)
  • Срэбны прызэр Лігі чэмпіёнаў (2010, 2011, 2012)
  • Уладальнік Супэркубка Эўропы (2008)
  • Чэмпіён Гішпаніі (2007, 2008, 2009, 2010)
  • Уладальнік Кубка Гішпаніі (2006, 2008, 2010)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Талант Дуйшабаеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў