Перайсьці да зьместу

Фэлікс Чысэкедзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс Чысэкедзі
па-француску: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo
28 лістапада 2011 — 18 чэрвеня 2013
з 25 студзеня 2019
Папярэднік Жазеф Кабіла[d]
31 сакавіка 2018 — 25 студзеня 2019
Папярэднік Эцьен Чысэкэды[d]
6 лютага 2021 — 5 лютага 2022
Папярэднік Сырыль Рамафоса[d]
Наступнік Макі Сал[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 чэрвеня 1963(1963-06-13)[1][2] (61 год)
Партыя:
Сужэнец: Ньякеру Чысэкедзі Дэніз[d]
Бацька: Эцьен Чысэкэды[d][3]
Маці: Marthe Kasalu[d]
Узнагароды:

Фэлікс Антуан Чысэкэды Чыломба (па-француску: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo, 13 чэрвеня 1963, Леапольдвіль, Рэспубліка Конга) — палітычны дзеяч Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Старшыня «Зьвязу за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» — найстарэйшай і найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў краіне[4]. Прэзыдэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 24 студзеня 2019 году.

Нарадзіўся ў Кіншасе. Калі яго бацька Эт’ен Чысэкэдзі стварыў апазыцыйную шматгадоваму кіраўніку краіны Мабуту партыю «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» у пачатку 1980-х гадоў, Фэлікс далучыўся да бацькі-дысыдэнта.

У 1985 г. Мабуту дазволіў ягонай маці і братам зьехаць зь іх малой радзімы, вёску ў рэгіёне Касаі. Фэлікс зьехаў жыць у Брусэль, дзе працаваў на выпадковых падзаробках, атрымліваў асалоду ад начнога жыцьця і стаў актывістам ЗДСП[5].

Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напрыканцы 2008 году быў прызначаны Нацыянальным сакратаром ЗДСП па зьнешніх сувязях.

У лістападзе 2011 году атрымаў месца ў Нацыянальнай асамблеі, якое прадстаўляе горад Мбужы-Маі. Тым ня менш, не заняў яго, заявіўшы, што «не можа быць і гаворкі пра тое, каб сядзець ва ўстановах, якія зьяўляюцца вынікам фальсыфікаваных выбараў». Яго мандат неўзабаве быў прызнаны несапраўдным за «абсэнтэізм».

У траўні 2013 году адмовіўся ад пасады дакладчыка ў Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (ННВК), сказаўшы: «Я не хачу ставіць сваю палітычную кар’еру ў дужкі» (артыкул 17 ННВК выключае сяброўства тых, хто зьяўляецца чальцом палітычнай арганізацыі).

У кастрычніку 2016 году стаў намесьнікам генэральнага сакратара ЗДСП[6].

31 сакавіка 2018 году быў абраны кіраўніком ЗДСП пасьля сьмерці свайго бацькі, заснавальніка партыі Эт’ена Чысэкэды 1 лютага 2017 году[7]. У той жа дзень быў абраны кандыдатам у прэзыдэнты ад ЗДСП на ўсеагульных выбарах, прызначаных на сьнежань 2018 году. На гэтых выбарах атрымаў перамогу, набраўшы 38,57% галасоў[8].

Канстытуцыйны суд ДРК зацьвердзіў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і 24 студзеня 2019 году Чысэкэды афіцыйна заняў пасаду прэзыдэнта[9].