Перайсьці да зьместу

Фрэдэрысія (гандбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэдэрысія

Поўная назва Fredericia Håndboldklub
Кароткая назва Fredericia
Заснаваны 1990
Чэмпіянат Дацкая ліга
2023—2024 2 месца
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына

«Фрэдэрысія» (па-дацку: Fredericia Håndboldklub) — дацкі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў Дацкай мужчынскай лізе. Свае хатнія матчы ладзіць на мескім спартовым цэнтры.

Гандбольны клюб «Фрэдэрысія» быў створаны ў 1990 годзе ў выніку зьліцьця дзьвюх гандбольных камандаў гораду. Папярэднім сучаснай дружыны станавіўся чэмпіёнам Даніі ў 1975, 1976, 1977, 1978 і 1979 гадах. Пасьля некалькіх гадоў у найвышэйшай лізе наваствораны клюб страціў месца ў эліце, вылецеўшы ў другі дывізіён у 2011 годзе. У 2012 годзе каманда збанкрутавала і апусьцілася яшчэ ніжэй у сыстэме дацкіх лігаў. Паступова каманда выцягвала сябе ўгару, гэтак у сэзоне 2019—2020 гадоў «Фрэдэрысія» вярнулася ў найвышэйшы дывізіён. Рэгулярны сэзон 2021—2022 гадоў каманда завяршыла на 6-м месцы. У сэзоне 2023—2024 гадоў каманда дакрочыла да фіналу, дзе ў трэцяй вырашальнай гульні саступіла «Ольбаргу» зь лікам 26:27. Дзякуючы такому посьпеху каманда атрымала месца ў розыгрыш Лігі чэмпіёнаў на наступны сэзон[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]