Кальстад Тронгэйм
Кальстад | ||
Поўная назва | Kolstad Håndball | |
---|---|---|
Заснаваны | 27 сакавіка 1996 | |
Арэна | Тронгэйм Спэктрум Зьмяшчальнасьць: 8960 | |
Чэмпіянат | РЭМА-1000 ліга | |
2023—2024 | 1 месца | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
«Кальста́д» (па-нарвэску: Kolstad) — нарвэскі гандбольны клюб з Тронгэйму. Выступае ў РЭМА-1000 лізе. Свае хатнія матчы ладзіць у Тронгэйм Спэктруме, але часам матчы айчыннага чэмпіянату гуляе на Кальстад-арэне.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гандбольны клюб «Кальстад» паўстаў у аднайменным раёне Тронгэйму і быў заснаваны 5 кастрычніка 1972 году[1]. Спачатку клюбе меў толькі футбольную сэкцыю, а гандбольная каманда пастаўла ў 2005 годзе. Асабліва вялікі прагрэс каманда набыла ў час паміж 2012 і 2015 гадамі, калі гандбалісты прасоўваліся праз сыстэму лігаў чэмпіянату Нарвэгіі, у выніку чаго ў 2015 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі прабіліся ў найвышэйшы нарвэскім дывізіён. Поруч з посьпехамі павялічылася наведвальнасьць хатніх матчаў.
У сэзоне 2021—2022 гадоў да клюбу далучыўся дасьведчаны галоўны трэнэр Крыстыян Бэрге, а таксама было абвешчана аб шэрагу гучных трансфэраў. У сэзон 2022—2023 гадоў каманда спаборнічала ў розыгрышы Эўрапейскай лігі, але да групавой стадыі эўракубка нарвэжцы ня здолелі дакрочыць, саступіўшы гішпанскаму клюбу «Бідасоа» ўсяго ў адзін мяч паводле вынікаў двубою. У 2022—2023 гадах «Кальстад» здабыў свой першы ў гісторыі Кубак Нарвэгіі, перамогшы ў фінале галоўнага суперніка «Эльвэрум» зь лікам 34:27. У нарвэскай лізе яны занялі першы радок паводле вынікаў рэгулярнага сэзону, а таксама сталі чэмпіёнамі краіны, перамогчы ў фінальнай сэрыі «Элвэрум».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- РЭМА-1000 ліга:
- : 2023, 2024
- Кубак Нарвэгіі:
- : 2023, 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Om klubben». Kolstad Håndball.