Францішак Нарвойш
Францішак Нарвойш | |
Дата нараджэньня | 15 студзеня 1742[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Хадуцішкі Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва, Рэч Паспалітая |
Дата сьмерці | 26 чэрвеня 1819[1] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Занятак | матэматык, інжынэр |
Навуковая сфэра | матэматыка і інжынэрная справа |
Месца працы |
Францішак Нарвойш | |
Канонік віленскі | |
---|---|
? — ? | |
катэдральны канонік Самагітскай дыяцэзіі | |
1783 — ? | |
Дзейнасьць | матэматык, інжынэр |
Нарадзіўся | 15 студзеня 1742[1] |
Памёр | 26 чэрвеня 1819[1] (77 гадоў) |
Пахаваны | |
Прыцяцьце манаства | езуіт |
Франці́шак (Мількант) Нарво́йш (15 студзеня 1742 — 26 чэрвеня 1819) — беларускі і польскі матэматык, інжынэр, заслужаны прафэсар вышэйшае матэматыкі ў Віленскім унівэрсытэце, катэдральны канонік Самагіцкай дыяцэзіі.
Праславіўся тым, што ў другой палове XVIII стагодзьдзя кіраваў расчысткай рэчышча Нёмана ад парогаў. Тады было падарвана каля трох мільёнаў валуноў. Пасьля гэтага Нарвойш рабіў машыны і варштаты для гарадзенскіх мануфактур, а тады стаў прафэсарам Віленскай акадэміі і першы ў нашых краях стаў выкладаць вышэйшую матэматыку ды выхаваў цэлае пакаленьне матэматыкаў, фізыкаў, астраномаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 15 студзеня 1742 году ў Хадуцішках Вількамірскага павету Віленскага ваяводзтва. Ва ўзросьце васьмі год паступіў у езуіцкую вучэльню першае ступені, па заканчэньні курсу 16 сьнежня 1756 году, перайшоў у езуіцкую калегію ў Шэнберзе. Уступіўшы ў ордэн езуітаў, Нарвойш адправіўся ў Вільню, куды ў гэты час прыбылі два знакамітых матэматыка — выгнаныя з Францыі езуіты Расьсіноль і Флеры. У шэрагу нешматлікіх вучняў, дапушчаных да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам францускіх навукоўцаў, быў і Нарвойш. У хуткім часе ён настолькі вылучыўся сярод іншых слухачоў сваімі посьпехамі і здольнасьцямі, што, калі Расьсіноль і яго таварыш пакідалі Вільню, адпраўляючыся ў Кітай, яны разглядалі яго, як свайго годнага пераемніка. Нарвойшу была прапанаваная катэдра вышэйшае матэматыкі і ў той жа час ён быў удастоены ступеняў доктара філязофіі і багаслоўя. Празь некаторы час, з прычыны непаразуменьняў з начальствам, Нарвойш быў пазбаўлены катэдры і сасланы ў Гародню, дзе выкладаў «піітыку». У год зьнішчэньня езуіцкага ордэна (1773) ён быў выкладчыкам матэматыкі ў Нясьвіжы. Затым, пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным яго ўдзеле былі вызначаныя геаграфічныя каардынаты шматлікіх мясцовасьцяў Літвы. Па заканчэньні гэтае працы Нарвойшу было даручана кіраваць працамі па ўрэгуляваньні рэчышча Нёмана і зьнішчэньню прыродных перашкодаў для судаходзтва па гэтай рацэ. Працы ішлі на працягу трох гадоў, і Нарвойш, удала вырашыў прапанаваную яму складаную задачу. Пасьля зьнішчэньня езуіцкага ордэна Нарвойшу была прапанаваная катэдра філязофіі ў Вільні, але ён адмовіўся, бо літоўскі падскарбі граф Антоні Тызэнгаўз запрасіў яго да сабе для дапамогі па справах, якія мелі мэтай узьняцьце народнага гандлю і прамысловасьці. Неўзабаве Нарвойш быў камандзіраваны ў Нямеччыну, Галяндыю і Ангельшчыну для агляду розных фабрык і іншых прамысловых пабудоваў і куплі аптычных прыбораў для астранамічнае абсэрваторыі ў Гародні. За мяжой Нарвойш прабыў пяць гадоў. У 1783 годзе ён заняў катэдру вышэйшае матэматыкі ў Віленскім унівэрсытэце, застаючыся ў той жа час катэдральным віленскім канонікам і плябанам прыходаў гарадзенскага і сабоцкага. Прафэсарскую катэдру Нарвойш займаў да самой сьмерці 26 чэрвеня 1819 году ў Вільні. Ён пакінуў шмат цікавых навуковых працаў, якія захоўваліся разам зь іншымі яго работамі ў бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту. Пахаваны на Бэрнардынскіх могілках на Зарэччы ў Вільні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Franciszek Ksawery Narwojsz h. Kościesza // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |