Людвік Ельскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ельскі.
Людвік Ельскі, паміж 1825—1850 | |
Герб «Пелеш» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1785 |
Памёр | 8 жніўня 1843 |
Род | Ельскія |
Бацькі | Францішак Ельскі Амэлія Прозар[d] |
Дзеці | Ізабэла зь Ельскіх[d] |
Людвік Ельскі (1785, вёска Масаляны Гарадзенскага павету — 8 жніўня 1843) — вайсковы дзяяч, фінансіст. Капітан арміі Герцагства Варшаўскага (1812), маёр францускіх драгунаў (1813).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Ельскіх гербу «Пелеш», сын Францішка і Амэліі з Прозараў[2].
У 1807—1810 вывучаў эканоміку ў Парыжы. Службу ў напалеонаўскіх войсках апісаў у мэмуарах «Маршы і дзеі польскага корпусу ў маскоўскай кампаніі 1812 року. Ад Магілёва да канца наступальнай вайны» (1845).
Вярнуўся на Беларусь у 1815, ажаніўся з Клятыльдай Манюшка і пасяліўся ў яе маёнтку Ляды Ігуменскага павету. 3 1823 у Варшаве, прэзыдэнт Польскага банку (1828).
У часе вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў намесьнік міністра скарбу, потым у эміграцыі[2].
У першым шлюбе меў сына Ўладзімера і дачку Ізабэлу. Другі раз ажаніўся з Габрыеляй Разаліяй Дупаілаў (Dupaillau), якая нарадзіла яму сына Людвіка[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
- ^ а б Ельскія // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 352.
- ^ Ludwik Jelski h. Pielesz (пол.). Potomkowie Sejmu Wielkiego. Праверана 17 сакавіка 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2