Лелістад
| Лелістад | |||||
| Населены пункт | |||||
Раён Батавіястад у Лелістадзе | |||||
| |||||
| Краіна | Нідэрлянды | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Правінцыя | Флевалянд | ||||
| Дата заснаваньня | 1 студзеня 1980 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Lelystad[d] | Ina Adema[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 765,45 км² | ||||
| Вышыня НУМ | −3 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°30′ пн. ш. 5°28′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 77 495 чал. (2018) | ||||
| Этнахаронімы | Lelystedeling[1] і Lelystadse[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0320 | ||||
| Паштовы індэкс | 8200–8249 | ||||
| Сайт | lelystad.nl | ||||
| Лелістад на мапе Нідэрляндаў Лелістад | |||||
Ле́лістад (па-нідэрляндзку: Lelystad) — горад і найбуйнейшы паводле плошчы муніцыпалітэт у Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Флевалянд. Насельніцтва 77 495 чалавек (на 31 траўня 2018 году).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Карнэліса Лелі — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Аўсьлёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыцьцявіць асушэньне. Сёньня горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.
Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасьня 1967 году й з 1 студзеня 1980 году пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэньня правінцыі Флевалянд 9 студзеня 1986 году Лелістад адміністрацыйна не належаў ні да якой зь нідэрляндзкіх правінцыяў.
Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтар рэгіёну, аднак ягоны рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Альмэрэ, які разьмешчаны бліжэй да Амстэрдаму.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лелістад знаходзіцца ў польдэры ў правінцыі Флевалянд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з азёрамі Маркермээр і Эйсэльмээр, на поўдні з муніцыпалітэтамі Альмэрэ й Зээволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лелістад зьвязаны з Амстэрдамам як аўтамабільнай дарогай, так і чыгункай. Ля гораду разьмешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорту Схіпголь, а таксама маецца марскі порт Батавіагавэн (Bataviahaven).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лелістад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- www.lelystad.nl Афіцыйная бачына муніцыпалітэту Лелістад (нід., анг.)
- infocentrum.lelystad.nl Інфацэнтар Лелістад(нід., анг.)
- Гістарычныя здымкі Лелістаду й Флевалянду (нід., анг.)