Урокі фарсі
| па-ангельску: Persian Lessons[1][2][3][…] па-француску: Les Leçons persanes | |
| Жанр | драматычны фільм, ваенны фільм і гістарычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Апэратар | |
| Мантаж | Вэсэла Марчэўская[d] |
| Вытворчасьць | Беларусьфільм |
| Распаўсюд | Cirko Film[d][4] |
| Дата выхаду | 22 лютага 2020[5], 24 верасьня 2020[6], 3 сьнежня 2020[4], 17 красавіка 2020[5] і 19 студзеня 2022[7] |
| Працягласьць | 127 хвіліна[8] і 128 хвіліна[7] |
| Краіна | |
| Мова | нямецкая[9] і француская мова[9] |
| Прыбытак | 323 595 $[10] |
| Старонка на IMDb | |
«Уро́кі фарсі́» (па-нямецку: Persischstunden, па-расейску: Уроки фарси) — нямецка-беларуска-расейскі мастацкі фільм рэжысэра ЗША Вадзіма Пэрэльмана, прадстаўлены ў 2020 року.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне фільма адбываецца ў часы Другой сусьветнай вайны. Галоўны герой — бэльгійскі жыд, які апынаецца ў нацысцкім канцлягеры і пазьбягае расстрэлу, выдаючы сябе за пэрса. Нямецкія жаўнеры знаёмяць яго з канцлягерным кухарам, немцам Кляўсам Кохам, які марыць пасьля вайны зьехаць у Іран і адкрыць рэстаран. Жыль пачынае вучыць камэнданта выдуманай ім мове, якую выдае за фарсі…[11].
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Актор | Роля |
|---|---|
| Наўель Пэрэс Біскаярт | Жыль Крэм’ё |
| Лярс Айдынгер | Кляўс Кох |
| Ёнас Най | Макс |
| Дэйвід Шустэр | Паўль |
| Аляксандар Бэер | камэндант лягеру |
| Андрэас Гёфэр | ад’ютант камэнданта фон Дэвіц |
| Леані Бэнэш | Эльза |
| Люіза-Сэлін Гафрон | Яна |
| Ніка Эрэнтайт | обэрштурмфюрэр Круп |
| Джузэпэ Скілячы | Марка Росі |
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм створаны супольна беларускім „Беларусьфільмам“, нямецкімі „LM Media“ і „One Two Films“ ды расейскай „Hype Film“. Праца пачалася ў 2013 року. Сцэнар Ільлі Цофіна складзены паводле апавяданьня Вольфганга Кольгаазэ «Вынаходніцтва мовы»[12]. Большая частка здымак ладзілася на тэрыторыі Беларусі (у прыватнасьці, у Бабруйскай крэпасьці[13]).
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэм’ера фільму адбылася на Бэрлінскім кінафэстывалі 2020 року (па-за конкурсам). Намінаваны на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20200623221024/https://www.kino-zeit.de/film-kritiken-trailer-streaming/persian-lessons-2020
- ^ Persian Lessons, Les Leçons persanes (ням.) — 2020.
- ^ filmportal.de — 2005.
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ а б Persian Lessons (2020): Release Info (анг.) — 1990.
- ^ film-dienst (ням.) — 1947. — ISSN 0720-0781
- ^ а б film distribution certificate
- ^ Persian Lessons (2020): Technical Specifications (анг.) — 1990.
- ^ а б в г д https://web.archive.org/web/20200923073115/https://www.berlinale.de/de/archiv-auswahl/archiv-2020/programm/detail/202003696.html
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Рецензия на фильм «Уроки фарси»: драма про холокост и спасительную силу памяти (рас.) film.ru Праверана 24 лютага 2021 г.
- ^ Вылучаны Беларусьсю фільм „Урокі фарсі“ зьнялі з конкурсу на прэмію „Оскар“ (рас.) Культура. Радыё „Свабода“ (9 студзеня 2021). Праверана 24 лютага 2021 г.
- ^ Молвин, Андрей (26 кастрычніка 2020) Концентрационные лагеря второй мировой (рас.) Праверана 24 лютага 2021 г.
- ^ EFA 2020: «Уроки Фарси» и «Дау. Наташа» отобраны на премию Европейской киноакадемии (рас.) ProfiCinema Праверана 24 лютага 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Урокі фарсі (анг.) на сайце IMDb