Перайсьці да зьместу

Урад Аляксея Ганчарука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Урад Аляксея Ганчарука («Урад тэхнакратаў»[1]) — 20-ы Кабінэт Міністраў Украіны, што быў сфармаваны 29 жніўня 2019 року пасьля ўступу ў паўнамоцтвы дэпутатаў Вярхоўнае Рады Ўкраіны IX скліканьня, абранае на пазачарговых выбарах 21 ліпеня.

Прэм’ер-міністрам быў прызначаны Аляксей Ганчарук 290 голасамі народных дэпутатаў[2]. Пэрсанальны склад Кабінэту міністраў быў зацьверджаны тым жа днём 281 голасам «за». «Супраць» прагаласавала фракцыя партыі «Эўрапейская Салідарнасьць» у поўным складзе[3]. Вярхоўная Рада даслала ўрад у адстаўку 4 сакавіка 2020 року[4]. Урад дзеяў цягам 6 месяцаў і 4 дзён, стаўшы такім чынам найменш трывалым урадам у гісторыі Ўкраіны.

Старшыня Кабінэту міністраў ды ягоныя намесьнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасада Фота Міністар Квота Час на пасадзе
Прэм’ер-міністар Украіны Аляксей Ганчарук з 29 жніўня 2019
Віцэпрэм’ер-міністар Украіны
па пытаньнях эўраінтэґрацыі эўраінтэґрацыі ды эўраатлянтычнае інтэґрацыі
Дзьмітро Кулэба з 29 жніўня 2019
Віцэпрэм’ер-міністар Украіны Міхайла Фёдараў з 29 жніўня 2019
Віцэпрэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль з 4 лютага 2020

У адрозьненьне ад папярэдняга ўраду, ва ўрадзе Ганчарука аб’яднаныя міністэрствы эканомікі й аґрарнае палітыкі, міністэрствы энэрґетыкі й экалёґіі, міністэрства ў справах вэтэранаў ды часова акупаваных тэрыторыяў ды ўнутрана перамешчаных асобаў, міністэрствы культуры, інфармацыйнае палітыкі ды моладзі ды спорту.

Міністэрства рэґіянальнага розьвітку было рэарґанізаванае ў Міністэрства розьвітку грамадаў ды тэрыторыяў Украіны.

Нанова было створанае міністэрства лічбовае трансфармацыі[5].

Пасада Фота Міністар Квота Час на пасадзе
Міністар у справах вэтэранаў, часова акупаваных тэрыторыяў ды ўнутрана перамешчаных асобаў Аксана Каляда з 29 жніўня 2019
Міністар унутраных справаў Арсэн Авакаў з 29 жніўня 2019
Міністар энэрґетыкі ды абароны навакольля Аляксей Аржэль з 29 жніўня 2019
Міністар замежных справаў Вадзім Прыстайка Прэзыдэнта з 29 жніўня 2019
Міністар інфраструктуры Уладзіслаў Крыклій з 29 жніўня 2019
Міністар культуры, моладзі ды спорту Уладзімер Барадзянскі з 29 жніўня 2019
Міністар абароны Андрэй Загараднюк Прэзыдэнта з 29 жніўня 2019
Міністар асьветы й навукі Ганна Новасад з 29 жніўня 2019
Міністар аховы здароўя Зарана Скалецка з 29 жніўня 2019
Міністар розьвітку грамадаў ды тэрыторыяў Алёна Бабак 29 жніўня 2019 — 4 лютага 2020
Міністар розьвітку эканомікі, гандлю ды сельскае гаспадаркі Цімафей Мілаванаў з 29 жніўня 2019
Міністар сацыяльнай палітыкі Юлія Сакалоўская з 29 жніўня 2019
Міністар фінансаў Аксана Маркарава з 29 жніўня 2019
Міністар лічбовае трансфармацыі Міхайла Фёдараў з 29 жніўня 2019
Міністар юстыцыі Дзяніс Малюска з 29 жніўня 2019
Міністар Кабінэту Міністраў Дзьмітро Дубілет з 29 жніўня 2019
Міністар розьвітку грамадаў ды тэрыторыяў Дзяніс Шмыгаль з 4 лютага 2020

Урад Ганчарука абвясьціў працяг «вялікае прыватызацыі»[6] У прыватнасьці плянуецца прыватызаваць[7]:.

  1. Одеський припортовий завод;
  2. «Центренерго»;
  3. Аб’яднаная горна-хімічная кампанія;
  4. «Прэзыдэнт Гатэль»;
  5. Фармкампанія «Індар»;
  6. «Тернопільобленерго»;
  7. «Запоріжжяобленерго»;
  8. «Харьківобленерго»;
  9. «Хмельницькобленерго»;
  10. «Миколаївобленерго»;
  11. Завод «Електротяжмаш»;
  12. «Азовмаш»;
  13. «Сумхімпром»;
  14. «Оріана»;
  15. «Украгролізинг».