Упэўненасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Упэ́ўненасьцьусьведамленьне сваіх магчымасьцяў і сілы з рашучасьцю ў дзеяньнях[1].

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штодзённай упэўненасьці спрыяюць:

  • удзячнае стаўленьне да памылак, як да патрэбнага досьведу для разьвіцьця;
  • даваньне веры сабе дзеля дасягненьня мэты;
  • вылучэньне часу на натхняльныя дзеяньні;
  • атачэньне сябе амбіцыйнымі і станоўчымі людзьмі;
  • складаньне сьпісу асабістых дасягненьняў;
  • уніканьне шкодных звычак;
  • разьвіцьцё і ўдасканаленьне сваіх навыкаў;
  • імкненьне выглядаць заўжды дагледжана;
  • ухвала сваіх штодзённых дасягненьняў;
  • адмова да крытычнага самакапаньня[2].

У пісьменстве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1937 годзе народны паэт Пімен Панчанка напісаў верш «Упэўненасьць», назву якога атрымаў ягоны 1-ы зборнік паэзіі, выдадзены ў 1938 годзе[3]. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Сяргей Грахоўскі склаў верш «Упэўненасьць»[4]. Васіль Гардзіёнак напісаў верш «Упэўненасьць — толькі крок па зямлі»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Упэўненасьць // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 5 тамах / агул.рэд. Кандрат Атраховіч, рэд.тома Міхаіл Суднік. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5, кн. 2. У — Я. — 608 с.
  2. ^ Алена Шаўчэнка. 5 прыкмет таго, што ў вас нізкая самаацэнка // Газэта «Зьвязда», 18 сьнежня 2021 г. Праверана 23 сьнежня 2021 г.
  3. ^ Верш «Упэўненасьць» // Паэтычная старонка «Пімен Панчанка», 2021 г. Праверана 23 сьнежня 2021 г.
  4. ^ Сяргей Грахоўскі. Верш «Упэўненасьць» // Партал «Камуністычныя вершы», 2021 г. Праверана 23 сьнежня 2021 г.
  5. ^ Васіль Гардзіёнак. Верш «Упэўненасьць – толькі крок па зямлі» // Партал «Беларуская паэзія», 2021 г. Праверана 23 сьнежня 2021 г.