Ульф Экбэрг
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Экбэрг.
Ульф Экбэрг | |
Ульф Гунар Экбэрг | |
Ульф Экбэрг у 2012 годзе | |
Дата нараджэньня | 6 сьнежня 1970 (53 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Гётэборг, Швэцыя |
Грамадзянства | Швэцыя |
Прафэсія | сьпявак, музы́ка |
Сябра ў | Ace of Base |
Жанры | поп |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | фартэпіяна і голас[d] |
Псэўданімы | Buddha (Буда) |
Гурты | Ace of Base |
Ульф Гу́нар Э́кбэрг (па-швэдзку: Ulf Gunnar Ekberg[1], нарадзіўся 6 сьнежня 1970 году, Гётэборг, Швэцыя) — швэдзкі музы́ка і сьпявак, адзін з заснавальнікаў гурту Ace of Base (разам зь Юнасам, Малін і Ені Бэрггрэн).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ульф Экбэрг нарадзіўся і вырас у Гётэборгу. У 1980-х быў сябрам нэанацысцкіх груповак, у прыватнасьці, граў у гурце Commit Suiside[2], але пазьней афіцыйна адхрысьціўся ад гэтай главы свайго жыцьця[3].
У 1987 годзе стаў адным з заснавальнікаў гурту Tech Noir, ператвораны на пачатку 1990-х у Ace of Base. Пасьля посьпеху альбому Happy Nation пераехаў у 1993 годзе ў ЗША. 2000-й год сустрэў разам з прэзыдэнтам Білам Клінтанам у Белым доме[4]. Акрамя Нью-Ёрку, жыў таксама ў Лёндане й Малязе, але ў 2010 годзе вярнуўся ў Швэцыю (у Стакгольм).
Ульф Экбэрг займаецца дабрачыннасьцю: дае сродкі на дасьледваньні па лячэньні раку, дапамагае хворым на СНІД у Афрыцы, зьяўляецца заснавальнікам фонду дапамогі ахвярам землятрусу ў Індыйскім акіяне 2004 году (ён сам перажыў яго, калі адпачываў у Тайляндзе)[5].
Прыватнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1994 да 2000 г. быў у стасунках з фотамадэльлю й тэлевядоўцай Эмай Шэбэрг. Цяпер жыве зь Юганай Айбар, зь якой мае трох дзяцей. Жыве ў Стакгольме.