Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Кнацько-Штэрк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Кнацько-Штэрк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 ліпеня 1995(1995-07-01) (29 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017 Дняпро Магілёў
2017 Крумкачы
2018 Смалявічы
2019 Маладэчна-2018 25 (25)
2020 Астравец 16 (6)

Уладзіслаў Кнацько-Штэрк (нарадзіўся 1 ліпеня 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

Выхаванец футбольнага клюбу «Менску». Потым у 2013 годзе перабраўся ў структуру жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У 2016 годзе стаў гульцом менскага «Промня». Дэбютаваў за клюб 20 жніўня 2016 году ў матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка». Дэбютным голам за клюб адзначыўся 24 верасьня 2016 году ў матчы супраць «Смалявічаў». Замацаваўся ў асноўнай камандзе клюбу, у лютым 2017 году працягнуўшы кантракт з камандай.

З восені 2017 году пачаў выступаць у «Крумкачах». Дэбютаваў за клюб 14 кастрычніка 2017 году ў матчы супраць «Іслачы». Ня здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе клюбу і па заканчэньні сэзону пакінуў каманду. У 2018 годзе прыяднаўся да «Смалявічаў». З 2019 году выступаў за клюб «Маладэчна»[1], дзе замацаваўся ў асноўнай камандзе клюбу, стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу[2]. Сэзон 2020 году гуляў у складзе «Астраўца».

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Прамень 2017 Першая ліга 8 1
Крумкачы Найвышэйшая ліга 4 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]