Уладзіслаў Карпеня
| Уладзіслаў Карпеня | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 сакавіка 2001[1] (24 гады) | |
| Рост | 190 см[2] | |
| Вага | 75 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баранавічы | |
| Нумар | 4 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022 | Хваля | 22 (2) |
| 2023 | Энэргетык-БДУ | 14 (0) |
| 2024 | Слуцак | 9 (0) |
| 2025— | Баранавічы | 29 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Уладзісла́ў Карпе́ня (нар. 29 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Баранавічаў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай акадэміі «Слуцку», да якой прыяднаўся ў 2017 годзе. У 2019 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У сакавіку 2022 году абаронца далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой узгодніўся на аднагадовы кантракт[4]. 9 красавіка дэбютаваў у Першай лізе ў матчы супраць рагачоўскага «Макслайну». Дэбютным голам у складзе каманды адзначыўся 5 чэрвеня ў матчы супраць петрыкаўскага «Шахцёра». Карпеня ад пачатку сэзон стаў гульцом першай адзінаццатцы. У студзені 2023 году быў запрошаны ў менскі «Энэргетык»-БДУ. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 19 сакавіка ў матчы супраць «Слуцку», зьявіўшыся на зьмену на 72-й хвіліне. Абаронца замацаваўся ў асноўным складзе, чаргуючы матчы ў пачатковым складзе з выхадамі на замену. Поруч зь менскім клюбам страціў месца ў элітным дывізіёне[5]. Ужо ў сьнежні 2023 году пачаў рыхтавацца да старту ў Першай лізе[6], але ў студзені зышоў з каманды[7]. У тым жа месяцы зьявілася інфармацыя, што футбаліст стане гульцом «Слуцку»[8], пасьля чаго неўзабаве футбаліст афіцыйна далучыўся да каманды[9]. У пачатку 2025 году пакінуў «Слуцак»[10] і прыяднаўся да «Баранавічаў»[11]. У новым клюбе ў розыгрышы Першай лігі быў адным з асноўных гульцоў каманды, дапамогшы ёй здабыць гістарычнае прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2026 году працягнуў супрацу з клюбам[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://energetikbgu.by/player/карпеня-владислав/
- ↑ https://pressball.by/players/football/1891/
- ↑ https://sfc-slutsk.by/person/185
- ↑ Владислав Карпеня — игрок «Волны» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Хваля».
- ↑ «Витебск» вернулся в высшую лигу, «Энергетик-БГУ» вылетел в Д2 (рас.) Football.by.
- ↑ «Энергетик-БГУ» вышел из отпуска (рас.) Football.by.
- ↑ Владислав Карпеня покинул «Энергетик-БГУ» (рас.) Bel.Football.
- ↑ Владислав Карпеня станет игроком «Слуцка»(недаступная спасылка) (рас.) Sport5.by.
- ↑ Подписал контракт (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Слуцак».
- ↑ Владислав Карпеня покинул "Слуцк" (рас.). Football.by (2025-01-11). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Владислав Карпеня стал игроком «Барановичей» — Белорусский минор (рас.). Белорусский футбол (2025-01-13). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ "Барановичи" продлили контракт с Владиславом Карпеней (рас.). Football.by (2026-01-13). Праверана 2026-01-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway