Перайсьці да зьместу

Уладзімер Якавенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якавенка.
Уладзімер Якавенка

лац. Uładzimier Jakavienka
Уладзімер Андрэевіч Якавенка
Дата нараджэньня 8 кастрычніка 1938(1938-10-08) (86 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак фізык, пэдагог
Навуковая сфэра фізыка, пэдагогіка
Месца працы
Вядомы як аўтар прац па люмінесцэнцыі й лазернай спэктраскапіі;
аўтар вучэбных падручнікаў і дапаможнікаў па фізыцы

Уладзі́мер Андрэ́евіч Якаве́нка (нар.8 кастрычніка 1938, вёска Чырына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць) — вучоны-фізык, пэдагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі.

Бацька Андрэй Сямёнавіч працаваў да вайны настаўнікам пачатковай школы ў весцы Чырына Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці, удзельнічаў у баях зь першага да апошняга дня вайны. Маці зь непаўналенім сынам былі вывезены ў Нямеччыну й апынуліся ў канцлягеры да канца вайны. Пасьля заканчэньня Аршанскай пэдвучэльні ў 1957 годзе паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут. У 1962 годзе скончыў інстытут і застаўся працаваць у ім. Кандыдат фізыка-матэматычных навук (1972), прафэсар (1993). У 1974 годзе вялізны фізыка-матэматычны факультэт быў падзелены на два — фізычны і матэматычны, і Ўладзімер Якавенка стаў першым дэканам фізычнага факультэту. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў да 2003 году[1].

Уладзімер Якавенка — беларускі фізык і пэдагог. Навуковыя працы па люмінесцэнцыі й лазернай спэктраскапіі. Ён аўтар (суаўтар) звыш 150 навуковых і навукова-мэтадычных работ, першага на беларускай мове «Курса агульнай фізыкі: Мэханіка» (1993), а таксама навучальных дапаможнікаў па фізыцы для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы й вышэйшых навучальных устаноў, кіраваў навуковым калектывам па стварэньні першага ў Рэспубліцы Беларусь адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі па спэцыяльнасьці «Фізыка» ў спалучэньні з дадатковымі спэцыяльнасьцямі «Матэматыка», «Астраномія», «Тэхнічная праца», «Тэхнічная творчасьць» (1998). У ходзе гэтай работы ён распрацаваў тыпавыя вучэбныя пляны й праграмы для ВНУ краіны па спэцыяльнасьці «Фізыка» ў адзінстве з дадатковымі спэцыяльнасьцямі[1].

Узнагароды і прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Надзея Церахава. Педагагічная прафесія як сямейная каштоўнасць. // Настаўніцкая газэта : газэта. — 2014, 20 лістапада.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]