Уладзімер Шнэк
Уладзімер Шнэк | |
Дата нараджэньня | 23 сакавіка 1927 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 лютага 1995 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, грамадзкі дзяяч |
Сябра ў | Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі, Беларускі вызвольны рух у Аўстраліі, Беларуская цэнтральная рада і Беларуская краёвая абарона |
Бацька | Сьцяпан Шнэк |
Уладзімер Шнэк (23 сакавіка 1927, Менск — 3 лютага 1995, Мэльбурн, Аўстралія; Псэўданімы: Случанскі) — беларускі пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі.
Сын Сьцяпана Шнэка. Вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе Беларускай краёвай абароны. Летам 1944 году пакінуў Беларусь. Па капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягерах для перамешчаных асобаў, займаўся скаўтынгам. У 1950 годзе выехаў у Аўстралію, жыў у Мэльбурне.
Прыхільнік Беларускай цэнтральнай рады. З 1956 году старшыня аддзелу Беларускага аб'яднаньня ў штаце Вікторыя. Скончыў мастацкую школу ў Мэльбурне (1961). З 1982 году начальнік краёвага штабу БКА, палкоўнік у структуры гэтай арганізацыі. З 1986 году намесьнік начальніка галоўнага штабу Беларускага вызвольнага фронту. Быў удзельнікам Першага зьезду беларусаў сьвету.
Выдаваў часопіс «На варце» і гумарыстычны дадатак да яго «Ёрш». У 1958 годзе выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы апублікаваў паэму Лявона Случаніна «Рагнеда». Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі / Лявон Юрэвіч; Рэд. А. Гардзіенка. — Мн.: [Беларускі Гістарычны Агляд], 2002. — 242,[1] с.: іл. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд». Серыя «Досьледы»; [Вып. 10]). — ISBN 978-5272-10-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творы У. Случанскага (Шнэка) на Беларускай Палічцы