Беларускі вызвольны рух у Аўстраліі
Белару́скі вызво́льны рух у Аўстра́ліі (Беларускі вызвольны фронт у Аўстраліі) заснаваны на арганізацыйным сходзе ў Мэльбурне ў 1952 годзе. У складзе налічвалася больш як 30 вайскоўцаў. Найбольш дзейсны аддзел існаваў у Мэльбурне. Галоўнай мэтай меў аб’яднаньне беларускіх вайскоўцаў для актыўнай грамадзкай дзейнасьці.
У 1955 годзе (згодна з палітычнымі падзеямі ў беларускай паваеннай эміграцыі) замест Руху створаны Беларускі вызвольны фронт з тымі ж задачамі дзейнасьці. Фронт скіроўваў сваю дзейнасьць на аб’яднаньне беларускіх вайскоўцаў, рэпрэзэнтацыю Беларусі на міжнародных антыкамуністычных канфэрэнцыях. БВФ у Аўстраліі зьяўляецца сябрам Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.
Дзейнасьць аддзелу БВФ Мэльбурну ішла супольна зь Беларускім аб’яднаньнем у Вікторыі, у шэрагах якога было шмат былых вайскоўцаў. Таксама пад апекай аддзелу дзейнічала беларуская спартовая дружына «Зубар» (спачатку футбольная, потым валейбольная).
Кіраўнікі Краёвага штабу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- капітан Антон Булаўскі[1].
- Сяргей Розмысл (1955—1969)
- Алесь Алехнік (1969—1982)
- Уладзімер Шнэк (1982—1986)[2]
- Міхась Шнэк (1986—1992)
- Алег Шнэк (1992—2005)[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ кіраўнік арганізацыйнага бюро. Намесьнікам А. Булаўскага быў лейтэнант Міхась Шэка
- ^ Пазьней уваходзіў у Галоўны штаб Беларускага вызвольнага фронту
- ^ Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 16 жніўня. Алег Шнэк, Гатковіч, Брылеўскі, Мароз
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- [Б. а.] Кароткія весткі з усякага сьвету. Аўстралія // Незалежная Беларусь. — 1952. — № 6. — С.
- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с, [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 445—446. — ISBN 985-6730-79-1.