Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі — аддзел Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі. Створана ў траўні 1950 году ў Мэльбурне (Вікторыя) на сходзе беларусаў, удзельнікаў Беларускага клюбу.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наладжваньне нацыянальных мерапрыемстваў, папулярызацыя беларускай культуры сярод аўстралійцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў. Аб’яднаньне ў супрацоўніцтве зь Беларускім аб’яднаньнем у Аўстраліі (Сыдней) выдавала Інфармацыйны бюлетэнь Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі «Новае Жыцьцё» (у 1952—1956(?) гг. выходзіў у Мэльбурне).

Пры Аб’яднаньні быў створаны Жаночы камітэт, а таксама ў супрацоўніцтве з арганізацыямі прыхільнікаў Рады БНР — беларуская школа і Камітэт набыцьця Беларускага дому.

Беларускае аб’яднаньне ў Вікторыі спыніла сваё існаваньне ў сувязі з стварэньнем у 1963 г. агульнай арганізацыі беларусаў у Мэльбурне Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі.

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сябры ўправы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал Гуз, Адам Жураўлевіч, Сяргей Розмысл, Уладзімер Сідлярэвіч і іншыя[a].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 445 — 446. — ISBN 985-6730-79-1.


Памылка цытаваньня: Тэг <ref> існуе для групы «lower-alpha», але адпаведнага шаблёну {{Крыніцы|група="lower-alpha"}} ня знойдзена. Магчыма, адсутнічае фінальны тэг </ref>