Уладзімер Серпікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Серпікаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы
3 верасьня 2010 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Алена Купчына
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 траўня 1966
Гомельская вобласьць
Адукацыя: юрыдычны факультэт БДУ і Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Уладзімер Серпікаў (нар. 19 траўня 1966 году ў Гомельскай вобласьці) — беларускі дыплямат.

Выпускнік перакладчыцкага факультэту Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту замежных моваў (1990) і юрыдычнага факультэту БДУ (1996).

У 19901992 гадох працаваў у міністэрстве адукацыі, у 19921995 гадох у міністэрстве замежных эканамічных сувязяў. У 1995—1998 гадох прабываў на дыпляматычнай службе ў ЗША. У 1998—2001 гадох працаваў у МЗС. У 2001 годзе стаў дарадцам амбасады ў Каралеўстве Бэльгія, у 2006 годзе зноў стаў працаваць у МЗС. 3 верасьня 2010 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]