Тыс (аўтамат)
| «Тыс» | |
|---|---|
| Тып | аўтамат |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя выкарыстаньня | |
| Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Валеры Целеш Ю. В. Лебедзеў |
| Дата стварэньня | пачатак 1990-х |
| Вытворца | ЦКДБ СПЗ |
| Вытворчасьць | 1993 |
| Адзінак створана | некалькі сотняў |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 2,5 кґ (без набойніка) |
| Даўжыня | 730/490 мм (з разгорнутым / згорнутым прыкладам) |
| Даўжыня ствала | 200 мм |
| Патрон | 9×39 мм (СП-5, СП-6) |
| Калібр | 9 мм |
| Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротная засаўка |
| Хуткастрэльнасьць | 800 стр/хв |
| Пачатковая хуткасьць кулі: |
270 м/с |
| Прыцэльная далёкасьць |
400 мм |
| Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 23 набояў |
| Прыцэл | адкрыты |
«Тыс» (па-расейску: ОЦ-12 «Тисс») — расейскі аўтамат, распрацаваны ў Тульскім Цэнтральным КБ спартовае й паляўнічае зброі (ЦКДБ СПЗ) на ґрунце АКС-74У. Ключавое адрозьненьне — ужываньне адмысловых дагукавых набояў 9×39 мм (СП-5 ды СП-6), што пацягнула за сабою зьмены ў рулі, надульнай прыладзе, ґабарытах люстэрка засаўкі ды набойніку. Прыцэл ды дульны тормаз-кампэнсатар таксама былі зьмененыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некалькі сотняў аўтаматаў былі перададзеныя сілавым структурам МУС, ад якіх была атрыманая станоўчая адзнака новае зброі: меншыя, ніж у АКС-74У, маса і скільнасьць куляў да рыкашэта, павялічаныя кучнасьць ды спыняльная дзея, лёгкасьць пры ўжываньні. Плянавалася, што вытворчасьць будзе наладжанае на Тульскім зброевым заводзе (ТЗЗ), аднак гэтага так і не адбылося. Найбольш папулярным стаў булпап-аўтамат «Граза», распрацаваны рок пасьля на ґрунце гэтага аўтамата.
Індэкс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У большасьці крыніцаў пазначана, што аўтамат мае азначнік «ОЦ-11», аднак гэта азначнік рэвальвэра «Нікель»[1]. Также существует фотография автомата с маркировкой «ОЦ-12».[2]
Краіны-эксплюатанты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Расея — нязначная частка аўтаматаў дагэтуль маюцца на ўзбраеньні шэрагу падразьдзелаў МУС Расеі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||