АК-102
| АК-101 | |
|---|---|
АК-101 (угоры) і АК-102 (унізе) | |
| Тып | аўтамат |
| Краіна паходжаньня | Расея |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Міхаіл Калашнікаў |
| Дата стварэньня | 1994 |
| Вытворца | Канцэрн «Калашнікаў» |
| Мадыфікацыі | АК-104, АК-105 |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 3,2 / 3,6 кг (без набояў / наладкаваны)[1]; |
| Даўжыня | 824 / 586 мм (з разгарнутым / згарнутым прыкладам) |
| Даўжыня ствала | 314 мм |
| Патрон | 5,56×45 мм |
| Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў |
| Хуткастрэльнасьць | ~650 стр/хв (тэхнічная) 40 стр/хв (баявая) |
| Пачатковая хуткасьць кулі: |
850 м/с |
| Прыцэльная далёкасьць |
500 м |
| Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў |
| Прыцэл | адкрыты |
АК-102 — аўтамат, створаны на ґрунце расейскага аўтамата АК-101, што зьяўляецца мадыфікацыяю АК-74М для экспартнага рынку. Аўтаматы АК-102, АК-104 і АК-105 ёсьць амаль аднолькавымі аўтаматамі, у якіх розьніца толькі ў калібрах і тыпу набойнікаў.
Дэзайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У параўнаньні з АК-101 і АК-103, што ёсьць поўнамернымі аўтаматамі з падобнаю канструкцыяю, АК-102, 104, і 105 маюць скарочаную рулю, што робіць іх кампрамісам між поўнамерным АК-74М і кампактным АКС-74У. У той час як аўтаматы сотае сэрыі маюць доўгія рулі, поўнамерныя ґазавыя поршні і цвёрды палімэрны прыклад, што згартваецца на бок[2].
Рульная скрынка аўтамата зробленая з штампаванае сталі. Набойнік з фібраармаванага плястыка лягчэй і больш трывалы, чым старыя вэрсіі. Прыклад зроблены з плястыка, што робе яго лягчэй, трывалей і полым, што дазваляе месьціць у ім палявы камплект.
АК-102 ужывае рэґуляваны прыцэл з каліброўкаю ў 100 м, што можна адрэґуляваць да 500 м. Гарызантальнае рэґуляваньне ствараецца на заводзе або на збройнай перад выйсьцем. АК-102 мае дульны паскаральнік, што ўжываецца і з АКС-74У.
Сотая сэрыя вырабляецца Канцэрнам «Калашнікаў» у Іжэўске, Расея.
Краіны-эксплюатанты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
: Абмежаванае ўжываньне Каралеўскімі марскімі сіламі Малайзіі. Ужываецца Вайскова-марскімі сіламі адмысловых баявых дзеяньняў
: Абмежаванае ўжываньне Ўзброенымі сіламі Расеі
: Ужываецца Валянтэрскі корпус абароны (Тайлянд)[3]