9×39 мм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
9×39 мм
Тып патрона: спэцыяльны набой
Краіна-вытворца: СССР
Расея
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: бясшумныя аўтаматы, снайпэрскія вінтоўкі б
Вытворца: КСНЗ
Характарыстыкі:
Даўжыня патрона, мм: 56,02
Сапраўдны калібр кулі, мм: 9,25 (СП-5)
9,26 (СП-6)
Маса кулі, г: 16,1 (СП-5)
16,2 (СП-6)
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: 10,36
Дыямэтар дульца набойніцы, мм: 10,14
Маса парахавога зараду, г: 0,50 (СП-5)
0,60 (СП-6)
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: 290 (СП-5)
305 (СП-6)

Патрон 9×39 мм — сэрыя адмысловых набояў распрацаванях для прымяненьня ў спэцыяльнай зброі. Улучальная мадыфікацыі СП-5, СП-6, ПАБ-9. Першапачаткова сэрыя ўключала ў сябе толькі базавую мадыфікацыю СП-5 і бранябойную СП-6, пазьней быў распрацаваны таньнейшы варыянт ПАБ-9. Патроны гэтых мадыфікацыяў выкарыстоўваюцца ў «Шрубарэз», «Вал», АК-9, ВСК-94, СР-3 «Віхура», ОЦ-14 «Навальніца» і інш.

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

СП-5[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Снайпэрскі набой для вінтоўкі ВСС Шрубарэз. Выраблены з высокай дакладнасьцю, мае кулю масай 16 грам са сталёвым сардэчнікам. Пры стральбе зь вінтоўкі ВСК-94 мае пачатковую хуткасьць 279 м/с. Забясьпечвае паразу мэт, абароненых бронекамізэлькамі 1—2 клясы абароны.

СП-6[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уяўляе сабой бранябойную мадыфікацыю базавага набоя. Уяўляе сабой набой з паўабалонкавай куляй з сардэчнікам з карбіду вальфраму. Маса кулі складае 16,2 граму. Траекторыя кулі некалькі больш стромкая, чым у СП-5 — пры стральбе на максымальныя дыстанцыі патрабуецца карэктоўка прыцэла. Дазваляе ўпэўнена паражаць мэты, абароненыя бронекамізэлькамі да 3 клясы абароны на дыстанцыі да 400 мэтраў і да 4 клясы на дыстанцыі 100 мэтраў, прабіцьцё 8—10 мм сталёвай брані.

ПАБ-9[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Набой быў распрацаваны як таньнейшая мадыфікацыя СП-5. Маса кулі некалькі вышэй і складае 17 грам. Мае некалькі меней стромкую траекторыю, чым базавы набой. Пасьля распрацоўкі шырока рэклямаваўся, аднак сэрыйныя закупы былі абмежаваныя толькі некалькімі партыямі. У цяперашні час забароненыя да выкарыстаньня.

Набой СП-5 СП-5уз СП-6 СП-6уч ПАБ-9 СПП БП
Тып набоя Снайпэрскі тэставы Бранябойны Вучэбны Бранябойны снайпэрскі Бранябойны
Маса кулі да 16,8 граму каля 16 грам да 17,3 граму
Хуткасьць кулі 280—320 м/с 280—320 м/с 280—320 м/с
Энэргія кулі 658,5—860,1 Дж 678,1—885,7 Дж

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9×39 ммсховішча мультымэдыйных матэрыялаў