Перайсьці да зьместу

Ствол (зброя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ствол (зброі)»)
Нарэзы ўнутры стволавага канала

Ствол (для стрэльбаў — ру́ля[1], цэўка[2]) — асноўная частка пальнай зброі, прызначаная для кіданьня набою (міны, гранаты, кулі) з вызначанай пачатковай хуткасьцю і наданьня яму ўстойлівага лёту ў жаданым кірунку.

Ствол уяўляе сабой трубу, унутраная парожная частка якой мянуецца каналам. Канал ствала складаецца з каморы, дзе зьмяшчаецца кідальны набой, і вядучай часткі.

На вонкавай паверхні ствала, разьмешчанай над каморай, раней ставілася адмысловае таўро, паказвальнае на прыналежнасьць зброі той ці іншай дзяржаве (казьне), таму за гэтай часткай ствала гістарычна захавалася назва казённай. Процілеглая частка ствала атрымала назву дульнай. Адпаведна кантавыя зрэзы ствала прынята зваць казённым і дульным. Адлегласьць паміж гэтымі зрэзамі завецца даўжынёй ствала, вымяранай лікам калібраў гэтага ствала або ў мілімэтрах (цалях).