Перайсьці да зьместу

Хазры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хазры
Тып Аўтамат
Краіна паходжаньня Азэрбайджан Азэрбайджан
Гісторыя вытворчасьці
Вытворчасьць 2011 — дагэтуль
Характарыстыкі
Патрон 5,45×39 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых ґазаў, паваротная засаўка
Від боясілкаваньня скрынчаты набойнік на 30 набояў

Хазры (па-азэрбайджанску: Xəzri) — азэрбайджанскі аўтамат, распрацаваны на ґрунце АК-74М. Выпускаецца з 2011 року па расейскай ліцэнзіі.

Вонкавыя выявы
Здымак аўтамата з выставы.
Жаўнер з «Хазры».

Кантракт падпісаны ў 2010 годзе між «Расабаронэкспортам» ды МАП Азэрбайджану на 10 рокаў. Выканальнікам кантракту з расейскага боку естцт ОАО «Канцэрн „Ижмаш“». Камплектуючыя вузлы і дэталі для аўтаматаў пастаўляцьмуцца з Расеі. Таксама магчымая вытворчасьць дэталяў і вузлоў у Азэрбайджане па меры асваеньня вытворчасьці[1]. Паводле ўмоваў кантракту, усе вырабленыя ў Азэрбайджане аўтаматы пастаўляцьмуцца толькі Міністэрству абароны краіны і нацыянальным сілавым структурам[2].

Канструкцыйныя асаблівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хазры адрозьніваецца ад базавага АК-74М некаторымі якаснымі характарыстыкамі. Аўтамат прыстасаваны для ўсталяваньня прыладаў начнога бачаньня, лязэрнага кіраваньня, асьвятленьня[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЦАМТО