АК-104

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
АК-104
Izhmash Rifles - AK-103 with GP-34 Grenade Launcher and AK-104.jpg
АК-103 (угоры) і АК-104 (унізе)
Тып аўтамат
Краіна паходжаньня Расея
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 2001
Войны Грамадзянская вайна ў Сырыі
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Міхаіл Калашнікаў
Дата стварэньня 1994
Вытворца Канцэрн «Калашнікаў»
Вытворчасьць з 1994
Мадыфікацыі АК-102, АК-105
Характарыстыкі
Вага 3,2 / 3,7 кг (без набояў / наладкаваны)[1]
Даўжыня 824 / 568 мм (з разгарнутым / згарнутым прыкладам)
Даўжыня ствала 314 мм

Патрон 7,62×39 мм
Калібр 7,62
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў
Хуткастрэльнасьць ~600 стр/хв (тэхнічная)
40 стр/хв (баявая)
Пачатковая
хуткасьць кулі:
670 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
500 м
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў
Прыцэл адкрыты

АК-104 — скарочаная вэрсія расейскага аўтамата АК-103. Аўтаматы АК-102, АК-104 і АК-105 ёсьць амаль аднолькавымі аўтаматамі, у якіх розьніца толькі ў калібрах і тыпу набойнікаў. АК-104 ужывае набой старога тыпу — 7,62×39 мм.

Дэзайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У параўнаньні з АК-101 і АК-103, што ёсьць поўнамернымі аўтаматамі з падобнаю канструкцыяю, АК-102, 104, і 105 маюць скарочаную рулю, што робіць іх кампрамісам між поўнамерным АК-74М і кампактным АКС-74У. У той час як аўтаматы сотае сэрыі маюць доўгія рулі, поўнамерныя ґазавыя поршні і цвёрды палімэрны прыклад, што згартваецца на бок[2].

Рульная скрынка аўтамата зробленая з штампаванае сталі. Набойнік з фібраармаванага плястыка лягчэй і больш трывалы, чым старыя вэрсіі. Прыклад зроблены з плястыка, што робе яго лягчэй, трывалей і полым, што дазваляе месьціць у ім палявы камплект. АК-102 ужывае рэґуляваны прыцэл з каліброўкаю ў 100 м, што можна адрэґуляваць да 500 м. Гарызантальнае рэґуляваньне ствараецца на заводзе або на збройнай перад выйсьцем. АК-102 мае дульны паскаральнік, што ўжываецца і з АКС-74У.

Ахоўнае пакрыцьцё забясьпечваюць цудоўную ўстойлівасьць да карозіі мэталічных дэталяў.

Сотая сэрыя вырабляецца Канцэрнам «Калашнікаў» у Іжэўске, Расея.

Краіны-эксплюатанты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьцяг Вэнэсуэлы Вэнэсуэла : Вытвараецца па ліцэнзіі кампаніяю CAVIM.[3]
  • Сьцяг Расеі Расея[4]
  • Сьцяг Сырыі Сырыя : Партыя вінтовак АК-104 былі дастаўлены ў Сырыйскі антытэрарыстычны атрад паліцыі ва Ўсходняй Ґуце[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]