АК-101
| АК-101 | |
|---|---|
AK-101 (угоры) і AK-102 (унізе) | |
| Тып | аўтамат |
| Краіна паходжаньня | Расея |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Міхаіл Калашнікаў |
| Дата стварэньня | 1994[1] |
| Адзінак створана | 25,000+ |
| Мадыфікацыі | AK-102 |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 3,6 / 4 кг (без набояў / наладкаваны)[2]; |
| Даўжыня | 943 / 705 мм (з разгарнутым / згарнутым прыкладам) |
| Даўжыня ствала | 415 мм |
| Патрон | 5,56×45 мм |
| Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў |
| Хуткастрэльнасьць | ~650 стр/хв (тэхнічная) 40 стр/хв (баявая) |
| Пачатковая хуткасьць кулі: |
910 м/с |
| Прыцэльная далёкасьць |
450 м |
| Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў |
АК-101 — расейскі аўтамат, створаны для сусьветнага экспартнага рынку. Выкарыстаны набой 5,56×45 мм, што ёсьць стандартам для ўсіх арміяў АПАД. Аўтамат вырабляюць з сучасных матэрыялаў, уключна з плястмасаю, што дазваляе паменшыць вагу ды палепшыць трапнасьць стральбы. Удалыя тэхнічныя рашэньні АК-101 ужытыя і ў мадэлі АК-103 ды іншых мадэлях сэрыі АК-10Х.
Баявое ўжываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Расейска-ўкраінская вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтаматы Калашнікава сотае сэрыі ўжываліся[3] вайсковаслужбоўцамі РФ без апазнавальных знакаў[4] у ходзе акупацыі Крыму Расейскаю Фэдэрацыею ў лютым-сакавіку 2014 року. СМІ адзначалася, што аўтаматы сотае сэрыі не стаяць на ўзбраеньні ЎС і МУС Украіны, аднак выкарыстоўваюцца ў падразьдзелах расейскае арміі[5]. Таксама СМІ паведамлялі, што АК-сотыя ўжываліся сэпаратыстамі падчас дывэрсыйных апэрацыяў (а пасьля пачатку АТА — маштабных баявых дзеяў) на тэрыторыі самаабвешчанае Данецкае рэспублікі ды расейскімі наймітамі[6].
Расейскія афіцыйныя асобы, у сваю чаргу, рэґулярна абвяргалі факт наяўнасьці расейскае зброі на тэрыторыі Ўкраіны, таксама як і факт удзелу грамадзянаў РФ у анэксіі Крыму[7][8][9], а таксама ва ўзброеным канфлікце на Донбасе[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://books.google.com./books?id=qK9Nn-2xocUC&pg=PA36#v=onepage&q&f=false
- ↑ http://www.izhmash.ru/eng/product/ak101.shtml
- ↑ Псыхічная атака ўкраінскіх вайскоўцаў для прарыву на аэрадром «Бельбек»(недаступная спасылка)
- ↑ Расейскія жаўнеры і Керчы далі інтэрвію
- ↑ Данбас у аблозе: «Зялёныя чалавечкі» захапілі больш за 10 местаў
- ↑ «Далей, далей ******, за парэбрык!»
- ↑ Расейскіх войскаў у Крыму "няма наогул", заявіў Шойгу
- ↑ Пуцін заявіў, што ў Крыму дзейнічаюць не расейскія войскі, а мясцовыя сілы самааховы(недаступная спасылка)
- ↑ «Паўтара месяцы назад Пуцін казаў, што расейскіх войскаў у Крыме няма — цяпер ён можа прызнаць, што былі. Яго зацьвярджэньні зьмяняюцца з часам». Марыя Ліпман аб рыторыцы Пуціна(недаступная спасылка)
- ↑ Пуцін зноўку распавядае, што на Донбасе няма расейскіх вайскоўцаў