Трансэлектрыка
44°25′44″ пн. ш. 26°06′33″ з. д.HGЯO
| «Трансэлектрыка» | |
| рум. Transelectrica | |
| Тып | акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Лістынг на біржы | БФБ: TEL |
| Дэвіз | Мы накіроўваем энэргію |
| Заснаваная | 31 ліпеня 2000 (25 гадоў таму) |
| Заснавальнікі | Урад Румыніі |
| Краіна | Румынія |
| Разьмяшчэньне | Бухарэст |
| Адрас | вул. Алтэні, д. 2-4 |
| Ключавыя фігуры | Марыюс Карашол[1], Георге Олтэану[2] |
| Галіна | электраэнэргетыка |
| Паслугі | перадача электраэнэргіі |
| Абарачэньне | ▲3 068,004 млн леяў[3] (2017 г.; $788,386 млн)[4] |
| Апэрацыйны прыбытак | ▼64,145 млн леяў (2017 г.; $16,483 млн) |
| Чысты прыбытак | ▼21,424 млн леяў (2017 г.; $5,505 млн) |
| Лік супрацоўнікаў | 2197 (2011 г.) |
| Матчына кампанія | Міністэрства гаспадаркі і гандлю Румыніі (58 %) |
| Даччыныя кампаніі | АТ «Тэлетранс» |
«Трансэлектрыка» — дзяржаўнае электраперадавальнае прадпрыемства Румыніі, заснаванае ў ліпені 2000 году.
На 2019 год асноўнымі пайшчыкамі АТ «Трансэлектрыка» былі: Міністэрства гаспадаркі і гандлю Румыніі — 58,688 %, ТАА «Дэдэман» (Бакэў) — 6,143 %, іншыя юрыдычныя асобы — 27,498 %, фізычныя асобы — 7,669 %[5].
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2019 год АТ «Трансэлектрыка» перадавала электраэнэргію пры напрузе звыш 110 кілявольт з дапамогай:
- 8834,4 км лініяў электраперадачы (ЛЭП), зь іх 3,1 км пры 750 кВ, 4915,2 км пры 400 кВ, 3875,6 км пры 220 кВ і 40,4 км пры пры 110 кВ, у тым ліку па 486,2 км міжсыстэмных лініяў;
- 81 электрападстанцыяў, зь іх 1 пры 750 кВ, 38 пры 400 кВ і 42 пры 220 кВ;
- 216 трансфарматарных установак на 38 058 мэгавольт-ампэр (МВА), зь іх 2 па 1250 МВА, 2 па 500 МВА, 22 па 400 МВА, 31 па 250 МВА, 81 па 200 МВА, 1 на 100 МВА, 2 па 63 МВА, 9 па 40 МВА, 24 па 25 МВА, 1 на 20 МВА, 32 па 16 МВА і 9 па 10 МВА[6].
«Трансэлектрыка» ўлучала 8 зямельных аддзяленьняў электраперадачы[7]:
- Бакэўскае, што кіравала кіравала лініямі электраперадачы (ЛЭП) ў 7 паўночна-ўсходніх паветах — Баташаньскім, Бэкаўскім, Васлуйскім, Вранчанскім, Нямцкім, Сучаўскім і Яскім: 91,5 км ЛЭП напругай 400 кілявольт, 213,6 км на 400 кВ выкарыстоўвалі на 220 кВ, 715,7 км на 220 кВ і 29,5 км на 110 кВ, а таксама 8 трансфарматарных падстанцыяў у Бакэве, Гуцінасе, Думбраве, Мунтэні, Романе (Нямцкі павет), Сучаве, ФАІ і Факшанах (Вранчанскі павет)[8];
- Бухарэсцкае, што кіравала ЛЭП у сталіцы і 8 ваколічных паветах — Бузэўскім, Джурджанскім, Дымбавіцкім, Ілфаўскім, Калараскім, Прахаўскім, Тэлеорманскім і Яламіцкім: 860 км ЛЭП па 400 кілявольт і 380 км па 220 кВ, 12 трансфарматарных электрападстанцыяў у Бразі (Прахаўскі павет), Бухарэсьце, Гіздару (Джурджанскі павет), Гура-Яламіцэй (Яламіцкі павет), Домнешце (Ілфаўскі павет), Думбраве (Прахаўскі павет), Манастырэі (Калараскі павет), Пэлікану-Сталпу, Турну-Мэгурэле (Тэлеорманскі павет), Тыргавіштэ (Дымбавіцкі павет) і Фундэні[9];
- Канстанцкае, што загадвала ЛЭП у 4 паўднёва-ўсходніх паветах — Брэільскім, Галацкім, Канстанцкім і Тулчанскім: 154,6 км ЛЭП па 750 кілявольт выкарыстоўвалі на 400 кВ, 836,2 км па 400 кВ і 153,1 км па 220 кВ, 9 трансфарматарных падстанцыяў у Барбошы (Галацкі павет), Ісакчы (Тулчанскі павет), Канстанцы, Лаку-Сараце (Браільскі павет), Меджыдыі (Канстанцкі павет), Смардане (Галацкі павет), Тулчы, Філешці і Чэрнаводзе (Канстанцкі павет)[10];
- Клужанскае, што загадвала ЛЭП у 5 паўночна-заходніх паветах — Біхорскім, Клужанскім, Мармароскім, Салажанскім і Сату-Марэскім: 951,5 км ЛЭП напругай 220 кВ і 400 кВ, 10 станцыяў, зь іх 4 напругай 400 кВ у Арадзе (Біхорскі павет), Гадаліне (Клужанскі павет), Клуж-Напоцы і Рашыёры[11];
- Краёўскае, што кіравала ЛЭП у 3 паўднёва-заходніх паветах — Горжанскім, Должанскім і Мехедынцкім: 1528 км ЛЭП па 220 і 400 кВ, 3 падстанцыі напругай па 400 кілявольт пад Жалезнай брамай, Равінарам і Турчэнем (Горжанскі павет) і 7 падстанцыяў па 220 кВ пад Ішалніцай (Должанскі павет)[12];
- Пітэшцкае, што загадвала ЛЭП у 3 паўднёвых паветах — Арджэскім, Вылчанскім і Олцкім: звыш 1200 км ЛЭП па 220 і 400 кілявольт, 9 трансфарматарных станцыяў у Арэфе і Браду (Арджэскі павет), Пітэшце, Раўрэне і Ступарэі, Слаціне (Олцкі павет), Драганэшць-Олце і Градзішце[13];
- Сыбіўскае, што кіравала ЛЭП у сярэдзінных паветах: 987 км ЛЭП;
- Тымішаарскае, што кіравала ЛЭП у 4 заходніх паветах — Арадзкім, Караш-Севярынскім, Тыміскім і Хунедоарскім[7].
Даччынымі прадпрыемствамі «Трансэлектрыкі» былі:
- АТ «Апэратар рынку электраэнэргіі» — праводзіць рынкавы гандаль электраэнэргіяй між вытворцамі і спажыўцамі;
- АТ «Гандлёвае таварыства па тэхнічным абслугоўваньні ЛЭП» (з 2001 г.) — чыніць і замяняе электрычнае абсталяваньне;
- АТ «Формэнэрг» (ад 1 красавіка 2002 г.) — навучае супрацоўнікаў працы з абсталяваньнем;
- АТ «Тэлетранс» (са студзеня 2003 г.) — забясьпечвае сувязь прадпрыемства праз больш як 5000 км оптавалаконных лініяў;
- АТ «Ісэмэнэрг» (з 2004 г.) — выпускае электраразьмеркавальнае абсталяваньне[14].
Расцэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 2019 год АТ «Трансэлектрыка» выстаўляла наступныя расцэнкі за мэгават-гадзіну: за перадачу электраэнэргіі — 18,7 леяў ($4,45), за абслугоўваньне абсталяваньня — 12,88 леяў[15] ($3,07).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 ліпеня 2000 году ўрад Румыніі зацьвердзіў Пастанову № 627 аб падзеле Румынскай энэргетычнай управы на 4 прадпрыемствы, адным зь якім стала «Трансэлектрыка». 29 жніўня 2006 году акцыі «Трансэлектрыкі» разьмясьцілі на Бухарэсцкай фондавай біржы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кіраўніцтва (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Наглядальная рада (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Кансалідаваная справаздача за 2017 год (рум.) // «Трансэлектрыка», 30 красавіка 2018 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Абменны курс (3,8915 лея за даляр у 2017 годзе) (рум.) // Нацыянальны банк Румыніі, 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Будова акцыянэрнага капіталу (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Сетка электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- 1 2 Аддзяленьні (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Бакэўскае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Бухарэсцкае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Канстанцкае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Клужанскае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Краёўскае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Пітэшцкае аддзяленьне электраперадачы (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Філіі (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- ↑ Рэгуляваныя расцэнкі за перадачу і абсталяваньне (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кантакты (рум.) // АТ «Трансэлектрыка», 2019 г. Праверана 26 сакавіка 2019 г.
- АТ «Тэлетранс» (рум.)
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |