Тоні Эбат
| Тоні Эбат | |
| па-ангельску: "Tony" Abbott | |
| | |
|---|---|
| 18 верасьня 2013 — 15 верасьня 2015 | |
| Папярэднік | Кевін Рад |
| Наступнік | Малкальм Тэрнбул[d] |
| 26 сакавіка 1994 — 18 траўня 2019 | |
| Папярэднік | Michael MacKellar[d] |
| Наступнік | Zali Steggall[d] |
| 1 сьнежня 2009 — 18 верасьня 2013 | |
| Папярэднік | Малкальм Тэрнбул[d] |
| Наступнік | Chris Bowen[d] |
| 26 лістапада 2001 — 3 сьнежня 2007 | |
| Папярэднік | Peter Reith[d] |
| Наступнік | Энтані Албаніз[d] |
| 7 кастрычніка 2003 — 3 сьнежня 2007 | |
| Папярэднік | Kay Patterson[d] |
| Наступнік | Nicola Roxon[d] |
| 18 верасьня 2013 — 15 лістапада 2013 | |
| Папярэднік | Кевін Рад |
| Наступнік | Махінда Раджапаксэ[d] |
| 30 студзеня 2001 — 7 кастрычніка 2003 | |
| Папярэднік | Peter Reith[d] |
| Наступнік | Kevin Andrews[d] |
| 21 кастрычніка 1998 — 30 студзеня 2001 | |
| Папярэднік | Chris Ellison[d] |
| Наступнік | Mal Brough[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 4 лістапада 1957[1][2][3][…] (68 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Margie Abbott[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | tonyabbott.com.au (анг.) |
Энтані Джон «Тоні» Эбат (па-ангельску: Anthony John «Tony» Abbott; нар. 4 лістапада 1957 годзе, Лёндан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лідэр апазыцыі й кіраўнік Лібэральнай партыі з 1 сьнежня 2009 году, міністар аховы здароўя ў 2003—2007 гадох ва ўрадзе Джона Гаўарда. Старшыня ўрада Аўстраліі з 2013 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Навучаўся ў Сыднэйскім унівэрсытэце, дзе атрымаў дзьве ступені бакаляўра — па эканоміцы й праве. Ва ўнівэрсытэце таксама займаўся боксам і быў кіраўніком студэнцкага самакіраваньня. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта ў Сыднэі атрымаў стыпэндыю Родса й працягнуў навучаньне ў Оксфардзкім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень магістра. У 1983 годзе паступіў у каталіцкую сэмінарыю, але правучыўся там нядоўга. Пазьней працаваў журналістам.
У 1993—1994 гадох быў выканаўчым дырэктарам аб’яднаньня «Аўстралійцы за канстытуцыйную манархію», у 1994 годзе быў абраны ў Палату прадстаўнікоў. У 2001—2003 гадох займаў пасаду міністра па справах занятасьці й працоўных адносінаў, у 2003—2007 — міністра аховы здароўя. Пасьля паразы кіруючай кааліцыі на парлямэнцкіх выбарах 2007 году Эбат некаторы час быў ценявым міністрам па справах сям’і, камунальных паслугах і абарыгенаў. 1 сьнежня 2009 году Эбат быў абраны лідэрам Лібэральнай партыі, у сувязі з чым аўтаматычна стаў лідэрам апазыцыі.
Пасьля аб’явы прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард аб правядзеньні парлямэнцкіх выбараў 2010 году Эбат зьяваўляўся кандыдатам ад апазыцыі на пасаду прэм’ер-міністра. На парлямэнцкіх выбарах 2013 году кааліцыя Лібэральнай і Нацыянальнай партыяў атрымала перамогу над Лейбарысцкай партыяй. 18 верасьня 2013 году Тоні Эбат прыняў прысягу ў якасьці 28-га прэм’ер-міністра Аўстраліі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Tony Abbott // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Anthony Abbott // Munzinger Personen (ням.)
- ↑ Davos 2014 Participant List
- ↑ http://www.smh.com.au/federal-politics/political-news/labor-mp-tim-watts-defends-tony-abbott-against-online-birthers-20140917-10hy1m.html
- ↑ Rhodes Scholar Database
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |