Кевін Рад
| Кевін Рад | |
| па-ангельску: Kevin Rudd | |
| | |
|---|---|
| 27 чэрвеня 2013 — 18 верасьня 2013 | |
| Папярэднік | Джулія Гілард |
| Наступнік | Тоні Эбат |
| 14 верасьня 2010 — 22 лютага 2012 | |
| Папярэднік | Stephen Smith[d] |
| Наступнік | Bob Carr[d] |
| 3 сьнежня 2007 — 24 чэрвеня 2010 | |
| Папярэднік | Джон Говард |
| Наступнік | Джулія Гілард |
| 3 кастрычніка 1998 — 22 лістапада 2013 | |
| Папярэднік | Graeme McDougall[d] |
| Наступнік | Terri Butler[d] |
| 27 чэрвеня 2013 — 18 верасьня 2013 | |
| Папярэднік | Джулія Гілард |
| Наступнік | Тоні Эбат |
| з 20 сакавіка 2023 | |
| Папярэднік | Arthur Sinodinos[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 21 верасьня 1957[1][2][3] (68 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Thérèse Rein[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | kevinrudd.com |
Кевін Рад (па-ангельску: Kevin Rudd; нар. 21 верасьня 1957, Намбур, Кўінзлэнд, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзяяч. Быў дэпутатам ніжняй палаты парлямэнту Аўстраліі з 3 кастрычніка 1998 году да 22 лістапада 2013 году. Лідэр аўстралійскай Лейбарысцкай партыі (4 сьнежня 2006 — 24 чэрвеня 2010 і 26 чэрвеня — верасень 2013). Прэм’ер-міністар Аўстраліі (3 сьнежня 2007 — 24 чэрвеня 2010). Міністар замежных справаў Аўстраліі з 14 верасьня 2010 году па 22 лютага 2012 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прэм’ер-міністар Аўстраліі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]3 сьнежня 2007 года Кевін Рад ўступіў на пасаду прэм’ер-міністра. Генэрал-губэрнатар Майкл Джэфэры прыняў ад яго прысягу. Рад — першы прэм’ер-міністар, які прыняў прысягу Каралеве ў сваім офісе. Кевін Рад — першы прэм’ер-міністар Аўстраліі, чыя партыя на ўсеагульных выбарах, якія праводзіліся з дня заканчэньня Другой сусьветнай вайны, не атрымала большасьці галасоў выбаршчыкаў Новага Паўднёвага Ўэйлзу або штату Вікторыі.
Пасьля таго, як Кевін Рад анансаваў новы падатак на горназдабываючыя кампаніі, ён быў ссунуты з пасады лідэра лейбарыстаў, і пакінуў 24 чэрвеня 2010 пасаду кіраўніка кабінэту. Лідэрам партыі і прэм’ер-міністрам стала Джулія Гілард, якая да гэтага займала пасаду віцэ-прэм’ера.
Міністар замежных спраў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля сыходу з пасады прэм’ер-міністра ў тым самым годзе Рад стаў міністрам замежных спраў Аўстраліі. У лютым 2012 годзе сышоў з пасады з-за падазрэньняў у тым, што ён плянуе пераняць у Джуліі Гілард старшынства ў партыі. Неўзабаве Гілард папрасіла правесьці апытаньне сярод чальцоў Парлямэнту, якія належалі да кааліцыі, у якім за Рада прагаласавала меншасьць.
Унутраная барацьба ў партыі працягнулася і ў чэрвені 2013 прыхільнікі Рада пачалі заклікаць, каб Рада пазмагаўся з Гілард за старшынства ў партыі. Гілард адказала просьбай правеці вырашальнае галасаваньне за старшынства партыі, у выніку якога пераможаны сышоў бы з палітыкі. Рад згадзіўся на гэта і 26 чэрвеня 2013 году перамог у гэтым галасаваньні, у выніку чаго зноў стаў лідарам партыі. На наступны дзень ён заступіў на пасаду прэм’ер-міністра. Пазыцыі партыі пагоршыліся і на агульных выбарах 7 верасьня партыя саступіла лібэральна-нацыянальнай кааліцыі. Рад застаўся дэпутатам, але праз два месяцы сышоў з палітыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kevin Rudd // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Kevin Rudd // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Kevin Rudd // Munzinger Personen (ням.)
| Папярэднік Джон Говард |
Прэм’ер-міністар Аўстраліі 2007 — 2010 |
Наступнік Джулія Гілард |
| Папярэднік Джулія Гілард |
Прэм’ер-міністар Аўстраліі 27 чэрвеня 2013 — 18 верасьня 2013 |
Наступнік Тоні Эбат |