Тацьцяна Паплаўская
Тацьцяна Паплаўская | |
| Дата нараджэньня | 11 лютага 1949 (77 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Адэса, Украінская ССР, Савецкі Саюз |
| Месца вучобы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1971) |
| Занятак | мовазнаўка |
| Навуковая сфэра | мовазнаўства |
| Месца працы | Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт |
| Вядомая як | складальніца параўнальнай тыпалёгіі беларускай і ангельскай моваў |
| Навуковая ступень | доктарка навук (1996) |
Тацьця́на Ві́ктараўна Папла́ўская (нар. 1949, Адэса, цяпер Украіна) — беларуская мовазнаўца.
Доктарка філялягічных навук (1996) і прафэсарка (1998). Загадніца катэдры маўленьнязнаўства і тэорыі камунікацыі на Факультэце міжкультурных камунікацыяў МДЛУ (з 1996 году).
У 1971 годзе скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1976-м пачала выкладаць у Менскім пэдінстытуце замежных моваў. У 1983 годзе выдала ў суаўтарстве манаграфію «Параўнальная тыпалёгія беларускай і ангельскай моваў». У 1993-м выпусьціла манаграфію «Сэгмэнтарная фанэтыка і прасодыя вуснага маўленьня». У 1995 годзе напісала манаграфію «Маўленчы рытм у сынхраніі і дыяхраніі». У 1996-м атрымала навуковую ступеню доктаркі філялягічных навук і заняла пасаду загадніцы катэдры маўленьнязнаўства і тэорыі камунікацыі на Факультэце міжкультурных камунікацыяў МДЛУ. У 1998 годзе атрымала навуковую годнасьць прафэсаркі. У 2012 годзе выпусьціла падручнік «Параўнай і абмяркоўвай». Напісала працы ў галіне фаналёгіі, камунікатыўнага і функцыянальнага мовазнаўства[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |