Тацьцяна Бубенька
Тацьцяна Бубенька | |
Дата нараджэньня | 8 чэрвеня 1957 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | археоляг |
Месца працы |
Тацьцяна Станіславаўна Бубенька (нар. 8 чэрвеня 1957, Беразіно, Менская вобласьць) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1991).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1980). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977-94), загадвала сэктарам аховы помнікаў і археалёгіі Віцебскага гарвыканкаму (1994-98). Дацэнт катэдры гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя П. М. Машэрава (з 1998 году). Дэкан факультэту падрыхтоўкі ўнівэрсытэту (2003-12).
Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вывучае старажытныя гарадзкія і сельскія паселішчы Беларусі 9-18 ст. Абсьледвала археалягічныя помнікі ў Баранавіцкім, Бярэзінскім, Віцебскім, Мастоўскім, Пухавіцкім і Чашніцкім раёнах, выявіла больш за 20 новых помнікаў.
Праводзіла раскопкі пасаду старажытнага Клецку (1986), дзядзінцу і пасаду ў Наваградку (1991-92, 2012), гарадзішча Камень у Лепельскім раёне (1998). Асноўным аб’ектам навуковых інтарэсаў абрала Ніжні замак у Віцебску, які дасьледуе з 1981 году. Мае таксама больш за 165 публікацый па тэме дасьледаваньняў у навуковых, навукова-папулярных і энцыкляпэдычных выданьнях.