Таттэлекам
55°48′00″ пн. ш. 49°10′46″ у. д.HGЯO
| «Таттэлекам» | |
| рас. «Таттелеком» | |
| Тып | публічнае акцыйнае таварыства |
|---|---|
| Лістынг на біржы | МБ: TTLK |
| Заснаваная | 1 красавіка 1998 (27 гадоў таму) |
| Заснавальнікі | Міністэрства сувязі Татарстану |
| Уласьнікі | «Сувязьінвэстнафтахім» (87%), банк «Ак Барс» (4%) |
| Краіна | Расея |
| Разьмяшчэньне | Татарстан |
| Адрас | Казань, Савецкі раён, вул. Яршова, д. 57[1] |
| Ключавыя фігуры | Айрат Нурутдзінаў (генэральны дырэктар)[2], Валеры Сарокін (старшыня) |
| Галіна | сувязь |
| Паслугі | лічбавае тэлебачаньне, Сеціва, сотавая сувязь, дротавая тэлефанія |
| Абарачэньне | ▲10,33 млрд рас.руб. (2022 год; 146,867 млн $) |
| Апэрацыйны прыбытак | ▲2,811 млрд рас.руб. (2022 год; 39,965 млн $) |
| Чысты прыбытак | ▲2,636 млрд рас.руб. (2022 год; 37,485 $)[3] |
| Лік супрацоўнікаў | 3870 (2023 год)[4] |
| Матчына кампанія | «Сувязьінвэстнафтахім» |
| Даччыныя кампаніі | «Твае мабільныя тэхналёгіі» |
| Аўдытар | «Фінансавыя і бухгальтарскія кансультанты Паволжа» |
«Таттэлекам» — прадпрыемства сувязі Расеі, заснаванае ў красавіку 1998 году ў Казані.
На 2023 год меў 2 млн абанэнтаў у Татарстане, у тым ліку звыш 650 000 абанэнтаў тэлефаніі і звыш 500 000 абанэнтаў хуткаснага доступу да Сеціва. Наймаў каля 4000 супрацоўнікаў. Аказваў паслугі сотавай сувязі праз даччынае прадпрыемства «Твае мабільныя тэхналёгіі». Таксама пастаўляў паслугі лічбавага тэлебачаньня[5]. Улучаў Казанскую ўправу электрасувязі і 4 занальныя вузлы электрасувязі (ЗУЭС): Альмецьеўскі, Набярэжначаўнінскі, Чыстапальскі і Буінскі[6].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 красавіка 1998 году Міністэрства сувязі Татарстану ўтварала Ўправу электрасувязі «Таттэлекам» на аснове Казанскай міжгародняй тэлефонна-тэлеграфнай станцыі (МТТС). У 2000 годзе прадпрыемства налічвала 11 занальных вузлоў электрасувязі, Набярэжна-Чаўнінскую МТТС і вытворчасьць Казанскай МТТС. 8 ліпеня 2003 году Міністэрства зямельных і маёмасных дачыненьняў Татарстану ухваліла Пастанову № 87 аб пераўтварэньні ўнітарнага прадпрыемства «Таттэлекам» у адкрытае акцыйнае таварыства. У 2006 годзе ўрад Татарстану далучыў «Казанскую гарадзкую тэлефонную сетку» (ГТС) да «Таттэлекама». 9 красавіка 2007 году Казанскія ГТС і МТТС злучылі ў Казанскую ўправу электрасувязі. 30 ліпеня 2008 году «Таттэлекам» падлучыў 2245 школ Татарстану да шыракапалоснага доступу да Сеціва. 20 жніўня падлучылі 800-тысячнага абанэнта тэлефоннай сеткі. У сьнежні скончылі лічбавізаваньне сельскіх тэлефонных сетак Татарстану[7].
У студзені 2015 году запусьцілі 1000-ную базавую станцыю сотавай сувязі 4-га пакаленьня. У жніўні ААТ «Таттэлекам» пераўтаварылі ў публічнае акцыйнае таварыства, а АТ «Смартс-Казань» — у ТАА «Твае мабільныя тэхналёгіі» («ТМТ»). У верасьні адчынілі сядзібу продажаў і абслугоўваньня ў Іннаполісе (Верхняўслонскі раён). У студзені 2016 году хуткасны доступ да Сеціва запусьцілі ў трамваях Набярэжных Чаўноў. У сакавіку адчынілі новыя сядзібы мабільнай сувязі «Лётай» у Казані, Набярэжных Чаўнах, Ніжнякамску, Мензілінску, Альмецьеўску, у сяле Пестрацы, Высокая гара і пасёлку Стоўбішча. У траўні 2017 году запусьцілі сеціўнае радыё «Азан» («Апавяшчэньне» з татарскай). У сьнежні ліку абанэнтаў мабільнай сувязі «Лётай» дасягнуў 500 000. За 2017 у Казані разгарнулі маламагутную шырокую сетку бяздротавай сувязі для Сеціва рэчаў[7].
На канец 2022 году «Таттэлекам» меў 1158 аўтаматычных тэлефонных станцыяў на 725 258 нумароў, зь якіх задзейнічала 48 %. Таксама налічвалася 1799 станцыяў сотавай сувязі, зь іх 96 % (1739) 4-га пакаленьня[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Аб прадпрыемстве (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
- ↑ Кіраўніцтва (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
- ↑ Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць згодна МСФС і аўдытарскія высновы за 2022 год (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 26 красавіка 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
- 1 2 Справаздача за 2022 год (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 17 лютага 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
- ↑ Аб прадпрыемстве (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
- ↑ Падразьдзяленьні (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
- 1 2 Гісторыя (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзібы продажаў (рас.) // ПАТ «Таттэлекам», 2023 г. Праверана 6 траўня 2023 г.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |