Перайсьці да зьместу

Тарас Бульба (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тарас Бульба
па-расейску: Тарас Бульба
Жанр прыгодніцкі фільм і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Taras Bulba[d]
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Леда Сямёнава[d][4]
Вытворчасьць Расфільм
Распаўсюд Цэнтрал Партнэршып[d]
Дата выхаду 1 красавіка 2009
Працягласьць 127 хвіліна
Краіна Расея
Мова расейская
Старонка на IMDb

«Тарас Бульба»мастацкі фільм, экранізацыя аднайменнай аповесьці (у рэдакцыі 1842 г.) Мікалая Васільевіча Гогаля, зьняты Ўладзімерам Бартком у 2009 годзе. Сюжэт фільму мае цэлы шэраг адрозьненьняў ад аповесьці. Вытворчасьць студыі «Арк фільм» па замове тэлеканала «Расея» і кінакампаніі «Цэнтрал партнэршып».

Фільм атрымаў даволі прахалодную або нэгатыўную ацэнку крытыкаў ва Ўкраіне[5], Расеі[6][7][8] і Польшчы[9]. У той жа час, ён быў прыязна прыняты ў расейскіх шавіністычных колах[10], лідар ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі назваў яго «найлепшым фільмам дзесяцігодзьдзя»[11].